Архив меток: капліца

Парыж: рэкордная колькасць вернікаў наведала капліцу цудадзейнага медаліка

Французы зноў адкрываюць для сябе значэнне цудадзейнага медаліка. У мінулым годзе была зафіксавана рэкордная колькасць вернікаў, якія наведалі капліцу на вуліцы Дзю Бак у Парыжы, дзе ў 1830 годзе святой Кацярыне Лабурэ з’явілася Найсвяцейшая Панна Марыя. Усяго ў 2025 годзе там маліліся амаль 3 мільёны чалавек. Гэта зрабіла гэтую сціплую капліцу адным з самых наведвальных месцаў у французскай сталіцы. Сціплая ...

Читать далее »

У смаргонскай бальніцы з’явіўся пакой для малітвы католікаў

У цэнтральнай раённай бальніцы Смаргоні цяпер існуе пакой для малітвы католікаў. У памяшканні, якое знаходзіцца побач з неўралагічным аддзяленнем і прызначана пад капліцу Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных, упершыню адбылася святая Імша. Цэлебраваў літургію кс. Артур Ляшнеўскі SDB, які да нядаўняга часу быў пробашчам смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла і пад кіраўніцтвам якога праходзіў рамонт і абсталяванне пакоя для малітвы. ...

Читать далее »

У Відзах адбылося асвячэнне капліцы безупыннай адарацыі

9 мая ў Відзах адбылася важная для парафіі падзея — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч асвяціў капліцу, у якой будзе адбывацца безупынная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Капліца ўзнікла дзякуючы ініцыятыве і намаганням айцоў салятынаў Альфрэда Пяхоты і Зянона Шчонхара, якія апякуюцца мясцовай парафіяй. Дата асвячэння капліцы была абрана невыпадкова, бо яе апекуном з’яўляецца бласлаўлёны ксёндз Мечыслаў Багаткевіч, які падчас Другой Сусветнай вайны ...

Читать далее »

У Гірстунах адзначылі 15-годдзе існавання капліцы св. Юзафа

1 мая ва ўспамін св. Юзафа рамесніка ў Гірстунах (Глыбоцкі дэканат) з удзелам біскупа Алега Буткевіча ўрачыста адзначылі 15-годдзе існавання капліцы святога Юзафа. Гірстуны – вёска ў Глыбоцкім раёне, за 10 км ад Глыбокага. У 2010 годзе дзякуючы намаганням мясцовых жыхароў, тут з’явілася капліца. Яна перабудаваная з жылога дома. 15 лістапада 2011 года біскуп Уладзіслаў Блін асвяціў капліцу. Жыхары гэтай ...

Читать далее »

У мясцовасці пад Навагрудкам аднавілі 200-гадовую радавую капліцу

У суботу 21 весрасня адбылася ўрачыстая Святая Імша падзякі Богу за магчымасць аднаўлення радавой капліцы Абламовічаў у аграгарадку Гарадзечна на Слабодскіх могілках. Капліца была адноўлена намаганнямі парафіі ў Навагрудку, быў зменены дах, адноўлены фасад і нутро капліцы. Капліца была заснавана ў 1824 годзе, пра што гаворыць каменная дошка пры уваходзе ў капліцу, і сёлета мае 200-гадовы юбілей. Урачыстую Святую Імшу ...

Читать далее »

Фэст у лясной капліцы з незвычайнай гісторыяй адсвяткавалі браты капуцыны

У лясным гушчары ля практычна нежылой вёскі Пералом Гродзенскага раёна, на ўзвышшы над Нёманам 28 красавіка сабраліся пілігрымы з розных куткоў Беларусі і з-за мяжы. Тут стаіць каталіцкая драўляная капліца Імя Панны Марыі і святога Юрыя, у якой св. Імшы праходзяць усяго 2-3 разы на год. У гэты раз дзясяткі пілігрымаў сабраліся тут на ўрачыстую адпустовую святую Імшу. Асабліва ўшаноўваюць ...

Читать далее »

Рэліквіі св. Яна Паўла II змешчаны ў гродзенскай парафіі, якая носіць яго тытул

22 кастрычніка, у літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ, у гродзенскую парафію, апекуном якой з’яўляецца гэты Папа, былі ўнесены яго рэліквіі. Унясенне рэліквій у капліцу гэтай маладой парафіі ў мікрараёне Пагараны здзейсніў віцэ-канцлер дыяцэзіяльнай курыі ў Гродне кс. канонік Антоні Грэмза. У гэты дзень парафія, якая абрала сваім апекуном Вялікага Папу, блізкага і мудрага правадніка на шляхах веры, адзначала адпустовую ...

Читать далее »

Пад Навагрудкам адбудзецца асвячэнне старажытнай капліцы Святога Крыжа

У суботу, 16 верасня 2023 года, у 15.00, у в. Несутычы, што пад Навагрудкам, будзе ўрачыста асвечана старажытная, мураваная, барочная капліца Святога Крыжа. Асвячэнне здзейсніць кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ва ўрачыстасці прымуць удзел шматлікія госці, а сваім спевам свята аздобіць дыяцэзільны хор “Cantate Domino”з Гродна.

Читать далее »

У Неапалі выпадкова знайшлі невядомую капліцу XVI стагоддзя

Работнікі, якія чысцілі сцены ўнутры будынка Дзяржаўнага архіва ў Неапалі, адкрылі раней невядомую капліцу з цудоўна захаванымі фрэскамі. Ад знакамітай скульптуры Christo velato («Хрыстос пад плашчаніцай») да манастыра св. Клара, увесь Неапаль — сапраўдная скарбніца каталіцкіх шэдэўраў! Нават будынкі, у якіх зараз няма рэлігійнай дзейнасці, часта маюць каталіцкае мінулае. Так і з Дзяржаўным архівам, размешчаным на тэрыторыі старажытнага бенэдыктынскага кляштара ...

Читать далее »

Аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі

Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску паведамляе, што з мая 2023 года аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Святая Імша будзе цэлебравацца кожную трэцюю сераду месяца ў 16.00 (г. зн. 17 мая, 21 чэрвеня, 19 ліпеня і г.д.) Па просьбе пацыентаў і індывідуальнай дамоўленасці са святаром, святая Імша можа быць адпраўлена ў іншы дзень і час. Капліца знаходзіцца ...

Читать далее »