Архив меток: Гудагай

Урачыстая святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай, што ў Гродзенскай дыяцэзіі, 15-16 ліпеня адбываліся ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай. У гэтым годзе дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай святкуе 260-ю гадавіну пабудовы касцёла. Гудагай вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Таму на галоўны адпуст сабралася шмат вернікаў з усёй нашай краіны і з-за мяжы. Галоўная ўрачыстая ...

Читать далее »

«Дні цішыні» для жанчын адбудуцца ў Гудагаі

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія адбудуцца з 17 па 19 лютага ў Гудагаі. Цыкл гэтых сустрэч сёлета праходзіць пад тэмай “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”. Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”. ...

Читать далее »

У Гудагаі адбыліся «Дні цішыні» для жанчын

З 20 па 22 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі адбыліся першыя ў гэтым годзе “Дні цішыні”. Засяродзіцца і правесці свой час з Богам у супольнасці з іншымі на сустрэчу прыбылі ўдзельніцы з Мінска, Гродна, Брэста, Астраўца і бліжэйшых населеных пунктаў. Для “Дзён цішыні” ў Гудагаі заўсёды характэрная абавязковая практыка маўчання і глыбокага разважання над Божым словам і прапанаванымі ...

Читать далее »

«Дні цішыні» для дзяўчат і жанчын адбудуцца ў Гудагаі

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат і жанчын на “Дні цішыні”, якія адбудуцца 21-22 студзеня ў Гудагаі. Цыкл сустрэч у 2023 годзе будзе прысвечаны тэме “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”. Сустрэчы адрасаваныя тым, хто хоча правесці час у цішыні, разам са св. Тэрэзай адкрываючы просты шлях да Неба – яе “малую дарогу”. Ёсць магчымасць ...

Читать далее »

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у гудагайскай парафіі

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Набажэнства правялі наймалодшыя парафіяне, якіх падрыхтавала да гэтага катэхетка Алена Міхалевіч. Сцэнар велікапоснага набажэнства перанёс прысутных у час мукі Пана Езуса і Яго крыжовага шляху да смерці на Галгоце і моманту, калі Яго паклалі ў грабніцу. Маладыя акцёры дасканала ўвасобіліся ў ролі ў сцэнах крыжовага шляху ...

Читать далее »

Біскуп Буткевіч у Гудагаі: мы патрабуем перамен

Падчас урачыстасцяў Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, што праходзілі 17–18 ліпеня, уначы адбылася святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Эўхарыстыі папярэднічала прэзентацыя сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса, якія сёлета адзначаюць стагоддзе з моманту заснавання сваёй кангрэгацыі. Дакладна апоўначы з касцёла выйшла працэсія з цудадзейным абразом Маці Божай Гудагайскай. Праходзячы па ахінутых цёплай летняй ноччу вуліцах мястэчка, удзельнікі працэсіі з ...

Читать далее »

Копіі абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў прывіталі ў Гудагаі

16 ліпеня, калі ў Каталіцкім Касцёле адзначаўся ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, у санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) прыбылі копіі славутых ласкамі абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў. Восем копій абразоў з Будслава, Браслава, Брэста, Бялынічаў, Гродна, Гудагая, Лагішына і Тракеляў будуць прысутнічаць падчас сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай. У чэрвені адбылася аўтамабільная ...

Читать далее »

У Гудагаі адбудуцца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай (+праграма)

17–18 ліпеня ў Гудагаі адбудуцца штогадовыя парафіяльныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай. Разам са святым Юзафам, “прачыстым апекуном Панны”, мы прагнем у чарговы раз прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцяў словы “Вітай, Марыя…”. Парафіяльны фэст – нагода падзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама прасіць аб патрэбных ласках. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту – малітва праслаўлення за 30 гадоў служэння ...

Читать далее »

Дзеці з Ашмян пасля Першай Святой Камуніі здзейснілі візіт падзякі ў Гудагай

Дзеці з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах, якія 8 мая прыступілі да Першай Камуніі, на заканчэнне Белага тыдня, як называецца тыдзень пасля гэтай урачыстасці, разам са сваімі бацькамі наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Астравецкі дэканат). У санктуарыі дзеці даручылі сваё жыццё Маці Божай, папрасілі Яе заступніцтва, падзякавалі за ўсю ранейшую апеку і клопат пра іх. Затым яны ...

Читать далее »

Вернікі з Мінска здзейснілі пілігрымку ў Гудагай

Вялікі пост – гэта час роздуму над уласным жыццём, час пастаноў, каб унутрана перамяніцца ў лепшы бок. Самае значнае заданне для кожнага хрысціяніна на Вялікі пост – паверыць у Божую любоў да кожнага грэшніка, гледзячы на Крыж і на Цела Божага Сына на ім. Каб добра падрыхтавацца да свята Уваскрасення Пана патрэбна затрымацца і прысвяціць больш часу на роздум і ...

Читать далее »