18 студзеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля прайшла аплаткавая сустрэча для працаўнікоў чыгункі. У сустрэчы ўзяў удзел біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп. У гаміліі ён засяродзіў увагу на трох дзеяннях, якія “ляжаць у аснове ўсяго хрысціянскага жыцця”: распазнаць Езуса, пайсці за Ім і даваць пра Яго сведчанне. Па словах біскупа, Бога можна не распазнаць ...
Читать далее »Архив меток: Гродна
У гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў. У набажэнстве ўдзельнічалі вернікі парафіі, у тым ліку моладзь і дзеці. Яно праводзілася ў памяць аб Трох Мудрацах (“Трох Каралях”), пра якіх нагадвае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Як мудрацы, кіруючыся святлом зоркі, ішлі да стаенкі ў Бэтлееме, дзе знаходзіўся нованароджаны Езус Хрыстус, так маглі ісці на ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры памаліліся за памерлых святароў
6 лістапада ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за спачылых святароў, якія служылі ў Гродзенскай дыяцэзіі. Малітва прайшла ў межах актавы ўрачыстасці Усіх Святых, калі ў Каталіцкім Касцёле ўспамінаюць памерлых. Спачатку катэдральны капітул Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра здзейсніў у інтэнцыі памерлага духавенства малітву літургіі гадзін. Затым адбылася святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір ...
Читать далее »Семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў на дні засяроджання
Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне запрашае юнакоў, асабліва тых, якія ўсур’ёз задумваюцца аб служэнні Богу і людзям у святарстве, на дні засяроджання, якія пройдуць 15-16 лістапада. Узрост удзельнікаў – ад 14 гадоў. Колькасць месцаў абмежаваная. Запіс па нумары: +375 33 325 43 08 – ксёндз Павел. Grodnensis.by
Читать далее »Біскуп Гродзенскі асвяціў касцёл бл. Міхала Сапоцькі ў Абухаве
28 верасня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніў асвячэнне касцёла парафіі бл. Міхала Сапоцькі ў Абухаве (Гродзенская дыяцэзія). Парафія была заснавана ў 2019 г., касцёл пабудавалі за кароткі час. У красавіку 2023 г. біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў благаслаўленне фундамента і ўмураваў у яго два вуглавых каменя, прывезеных з радзімы Міхала Сапоцькі – вёскі Навасады Валожынскага раёна: з дома, дзе ён ...
Читать далее »У гродзенскі касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ўнесены рэліквіі св. Герарда Маеллы
7 верасня ў касцёл гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля былі ўрачыста ўнесены рэліквіі св. Герарда Маеллы. Унясенне рэліквій здзейсніў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Святы Герард, культ якога цяпер развіваецца на Гродзеншчыне, належаў да Ордэну рэдэмптарыстаў, якія служаць у гэтай парафіі. Святы валодаў незвычайнай харызмай, з’яўляецца памочнікам у споведзі і апекуном тых, хто хоча мець дзяцей. У гаміліі на Імшы ў парафіяльным ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі распачаўся новы навучальны год
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 35-ы раз распачаўся навучальны год. У агульнай колькасці ў семінарыі 44 студэнты. Навучальны год, як заўсёды, адкрыўся рэкалекцыямі. Яны працягваліся тры дні, правёў іх кс. Януш Чарнамораў, які паходзіць з Лагішына і служыць пробашчам парафій у Нароўлі, Грушаўцы і Ельску (Пінская дыяцэзія). У межах рэкалекцый святар падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і распавёў, ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу ў межах урачыстасцяў у гонар Маці Божай Кангрэгацкай у гродзенскай катэдры
4-5 жніўня ў гродзенскай катэдры адбыліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Кангрэгацкай, цудадзейны абраз якой знаходзіцца там. Імшу, якой пачаліся ўрачыстасці, цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. Сёлета адзначаецца 320-годдзе з часу прыбыцця гэтага абраза ў гродзенскую катэдру і 20-годдзе з часу ўскладання на яго папскіх карон. На ўрачыстасці каранавання абраза ў 2005 г. прысутнічаў і прамовіў гамілію на беларускай мове ...
Читать далее »“Езус ідзе з вамі”: у Гродне стартавалі Агульнабеларускія дні моладзі
20 чэрвеня ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне пачаліся Агульнабеларускія дні моладзі. Дэвіз форуму – “Мы – пілігрымы надзеі”, ён сугучны з дэвізам Юбілейнага 2025 года – “Пілігрымы надзеі”. На сустрэчу прыбыло каля 600 маладых людзей з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі, большая частка з Гродзенскай. Ад імя ўсёй супольнасці мясцовага Касцёла ўдзельнікаў прывітаў у парафіяльнай святыні біскуп Гродзенскі Уладзімір ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі ўрачыста завяршыўся навучальны год
11 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі заканчэнне чарговага, 35-га, навучальнага года. У капліцы семінарыі адбылася з гэтай нагоды святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У ёй удзельнічалі студэнты, выкладчыкі, выхаваўцы, свецкія супрацоўнікі семінарыі. У гаміліі біскуп засяродзіў увагу на асобе апостала Барнабы, чый успамін адзначаўся ў гэты дзень. Ён сказаў, што Барнаба быў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!