Архив меток: фэст

У Чарневічах з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны фэст у адноўленай святыні

Чарневіцкі касцёл знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад парафіі ў Празароках, адразу пры ўездзе ў вёску Чарневічы, нібы вітаючы гасцей і сустракаючы землякоў, якія вяртаюцца дадому з далёкай дарогі. Касцёл будаваўся з 1920 па 1924 гады. Адкрыццё і асвячэнне адбылося 14 верасня 1924 года на свята Узвышэння Святога Крыжа. У 1930 годзе парафія налічвала 2000 вернікаў, але пазней шмат жыхароў выехала ў ...

Читать далее »

Імя Найсвяцейшай Панны Марыі спевам і малітвай ушанавалі ў Параф’янаве

13 верасня парафія ў Параф’янаве (Докшыцкі дэканат) адзначыла фэст у гонар Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Святкаванне было перанесена на суботні дзень, каб як мага больш парафіянаў змаглі прыняць удзел у адпустовай урачыстасці. Святкаванне распачалося з канцэрта хора “Ave Maria” з Глыбокага, які ў гэтым годзе адзначыў свой срэбны юбілей існавання. Адметнасцю стала тое, што на ўсе спевы, якія прагучалі, тэкст ...

Читать далее »

У Верхнядзвінску з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст

6 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла. Святочную Літургію, на якую сабраліся шматлікія вернікі і святары, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз пралат Францішак Кісель, дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік, айцы марыяне Чэслаў Курэчка і Аляксандр Жарнасек з Росіцы, ксёндз Іван Кароткін ...

Читать далее »

У Барадзінічах ушанавалі святога Роха

16 жніўня, ва ўспамін святога Роха, у Барадзінічах (Мёрскі дэканат) адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў вікарый парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ. Па-святочнаму ўпрыгожаны храм чакаў сваіх вернікаў з раніцы. Яны ж з розных куточкаў вёскі і наваколля ланцужкамі спяшаліся ў святыню, каб мець яшчэ час годна ...

Читать далее »

Фэст у гонар святога Ігнацыя прайшоў у Віцебску

3 жніўня ў касцёле святога Ігнацыя ў Віцебску прайшоў парафіяльны фэст. Ужо ў трэці раз падобная падзея ў гонар святога, імя якога носіць касцёл у раёне Білева, збірае вернікаў з усіх парафій горада. На свята завітаў і біскуп Алег Буткевіч.  Свята пачалося з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якога прысутныя маліліся літаніяй да Найсвяцейшага Імені Езус – менавіта гэтым Іменем св. ...

Читать далее »

Парафіяльны фэст у гонар Маці Божай Анёльскай адзначылі ў Друі

2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую Літургію цэлебраваў дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік. Адметнасцю сёлетняга фэсту стала музычная гасцёўня, якая адбылася пасля святой Імшы. Успамін Маці Божай Анёльскай зараз адсутнічае ў літургічным календары, але народная традыцыя, якая звязана з гісторыяй друйскага касцёла, моцна трывае і сёння. У гаміліі пробашч ...

Читать далее »

“Сустрэлася Марыя Магдалена з любоўю ацаляючай Хрыста”. Парафіяльнае свята прайшло ў Новалукомлі

Новалукомль – самы малады горад у Беларусі, заснаваны дзякуючы будаўніцтву Лукомльскай ГРЭС у 1964 годзе. Каталіцкая супольнасць там таксама маладая. У 1996 годзе была адпраўлена першая святая Імша, а ў 1998 г. адбылася афіцыйная рэгістрацыя парафіі святой Марыі Магдалены. Цяжка паверыць, але цяперашні прыгожы храм у стылі постмадэрнізму калісьці быў перабудаваны са старой кацельнай. Сёння, дзякуючы намаганням пробашча ксяндза Мікалая ...

Читать далее »

Фэст святога Яна Хрысціцеля адзначылі ў Мосары

24 чэрвеня ў парафіі св. Ганны ў Мосары адбыўся традыцыйны фэст у гонар св. Яна Хрысціцеля. На ўрачыстасць сабраліся мясцовыя вернікі і госці. Пробашч парафіі кс. Марат Казлоўскі прывітаў прысутных і падкрэсліў, што ў гэты няпросты час вельмі патрэбныя моц і  заступніцтва св. Яна – найбольшага сярод святых, якія жылі на зямлі. Таксама заахвоціў маліцца за святароў, жывых і тых, ...

Читать далее »

“Дзе стаіць крыж, там няма пекла”. У Шаркаўшчыне біскуп Алег Буткевіч асвяціў новы парафіяльны крыж

14 верасня біскуп Віцебскі Алег Буткевіч прыбыў у Шаркаўшчыну, каб разам з мясцовымі вернікамі адзначыць парафіяльную ўрачыстасць Узвышэння Святога Крыжа. Звяртаючыся з прывітальным словам да прысутных, пробашч парафіі ксёндз Віктар Сініцкі SCJ нагадаў, што збіраемся ў святыні, каб углядацца ў Езуса, Які з любові да кожнага з нас ахвяруе Сябе Свайму Айцу, і прыбіты да крыжа, каб мы мелі жыццё ...

Читать далее »

Успамін Маці Божай Анельскай адзначылі ў Празароках

2 жніўня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін Маці Божай Анельскай. Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Празароках сабрала парафіянаў і гасцей на ўрачыстасць у суботні дзень 3 жніўня. Менавіта ў гэтае прыгожае свята быў рэкансэкраваны касцёл. У гэтыя дні якраз у Празарокі прыбыў Папскі ружанец, які распачаў перэгрынаваць па Глыбоцкаму дэканату. У 2023 годзе падчас малітоўнага набажэнства «Мільён дзяцей моліцца ...

Читать далее »