Архив меток: фацімскія аб’яўленні

Упершыню арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў санктуарый у Шуміліне

13 кастрычніка 2024 г. шумілінская святыня была напоўненая прысутнасцю вялікай колькасці пілігрымаў, якія прыбылі, каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую з нагоды апошняга аб’яўлення ў Фаціме. У гэты дзень у Шуміліна прыбылі спісы найбольш шанаваных цудадзейных абразоў Маці Божай, якія пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамантам і перад разнастайнымі абліччамі Маці Божай вернікі маглі памаліцца і выказаць свае просьбы ...

Читать далее »

Дыкастэрыя па справах кананізацыі атрымала дакументы аб жыцці і святасці сястры Люцыі з Фацімы

Пастулатары беатыфікацыйнай справы сястры Люцыі ад Езуса (Люцыя душ Сантуш), адной з трох дзяцей, якім Маці Божая аб’явілася ў Фаціме ў 1917 г., перадалі ў рукі прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі кардынала Марчэла Сэмераро дакументы аб яе жыцці, цнотах і характарыстыку святасці (Positio Super Vita, Virtutibus et Fama Sanctitati). Як паведамляе фацімскі санктуарый, пераказ «Positio» з’яўляецца важным момантам у беатыфікацыі ...

Читать далее »

У санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліна адзначылі 105-ю гадавіну заканчэння фацімскіх аб’яўленняў

Урачыстасць узначаліў біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. На ўрачыстасць прыехалі пілігрымы з розных куткоў Беларусі: Браслава, Наваполацка, Полацка, Віцебска, Гарадка, Магілёва, Аболі, Мішкавічаў. Таксама прысутнічалі грэка-каталіцкія вернікі са сваімі святарамі. Перажыванне 105-й гадавіны заканчэння аб’яўленняў распачалося выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту а 15 гадзіне, падчас якога маліліся Вяночкам да Божай Міласэрнасці аб навяртанні ўсіх вінаватых у вайне ва Украіне і прасілі ...

Читать далее »

Шуміліна: Ружанцовае набажэнства ў 101 угодкі апошняга фацімскага аб’яўлення

13 кастрычніка, у дзень, калі 101 год таму адбылося апошняе аб’яўленне Панны Марыі тром пастушкам з партугальскай вёсачкі Фаціма, у шумілінскі Санктуарый Маці Божай з Фацімы прыехалі пілігрымы з розных гарадоў Беларусі. З Брэста і Віцебска, з Новалукомля і Наваполацка, са Смаргоні. Ва ўрачыстасці таксама прынялі ўдзел грэка-католікі Віцебскай царквы Уваскрасення Хрыстовага і хор “Гасанна” з касцёла Святой Барбары ў ...

Читать далее »

У Шуміліне адзначылі 101-я ўгодкі фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай

Урачыстыя мерапрыемствы з гэтай нагоды адбыліся ў нядзелю, 13 мая. У санктуарый Маці Божай Фацімскай прыбылі шматлікія пілігрымы з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а з парафіі Святой Барбары прыйшла нават пешая пілігрымка ў складзе 22 чалавек. Святая Імша распачалася а васямнаццатай гадзіне з урачыстага ўваходу святароў і міністрантаў у храм. Праўда, трэба адзначыць, што богаслужэнне пачалося на 15 хвілін пазней запланаванага. ...

Читать далее »

У Шуміліна прыйшла пешая пілігрымка з Віцебска

У нядзелю, 13 мая, з Віцебскай парафіі Святой Барбары ў шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай прыйшлі 22 пілігрымы. Разам з вернікамі прыйшоў і пробашч гэтай парафіі айцец Кшыштаф Коц’ян ОР. Пілігрымка адбылася ў гонар 101-х угодкаў святкавання фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. Перад санктуарыем пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч, які акрапіў іх святой вадой. Потым пілігрымаў прывітаў ...

Читать далее »

Ці павінны мы адчуваць трывогу пасля аб’яўленняў у Фаціме?

Бог ёсць Любоў. Ён усіх прабачае і кожнага адорвае патрэбнымі ласкамі. Атачае любоўю бескарыслівай, ціхай, пакорнай, сціплай; любоўю, якая ніколі не скардзіцца і не вымушае; любоўю дасканалай. Баяцца яе можа толькі той, хто заграз у граху, чые ўчынкі і выбары пярэчаць волі міласэрнага Айца. Гэта пацвярджае гісторыя з самага пачатку стварэння: Адам і Ева, знаходзячыся ў Раі, былі шчаслівымі, бо ...

Читать далее »

100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай адзначаць у Шуміліне (+праграма)

Праграма адзначэння 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай Фацімскай у Шуміліне 12-13 мая 2017 года 18.00 – св. Імша для пілігрымаў з удзяленнем сакраманту бежмавання; 20.30 – “малітва з Папам” – трансляцыя з Фацімы; 21.00 – 22.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, І частка Святога Ружанца; 00.00 – святая Імша, ІІ частка Святога Ружанца, працэсія са светачамі; 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці; ...

Читать далее »

Пляменніца бласлаўлёных дзяцей з Фацімы: «Ведаю, што яны побач!»

«Бабуля і дзядуля, мае бацькі і ўся сям’я — мы заўсёды лічылі іх вялікім дарам для нас», — адзначыла Жасінта Перэйра Марту, пляменніца бласлаўлёных пастушкоў з Фацімы, распавядаючы пра свае цётку і дзядзьку. Бацька Жасінты быў усяго на два гады старэйшы за Франсішка. Жасінта — дачка Жуана Марту, старэйшага брата дзяцей, якім аб’явілася Маці Божая ў Фаціме. Зараз жанчыне 74 ...

Читать далее »

Папа ў Фаціме кананізуе двух сведкаў марыйных аб’яўленняў

Сведкі марыйных аб’яўленняў, бласлаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая ў Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі бласлаўлёных, які прайшоў 20 красавіка ў Ватыкане. На ім таксама было вырашана, што 15 кастрычніка будуць кананізаваны іншыя бласлаўлёныя: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа ...

Читать далее »