Архив меток: дзеці

Дзеці з Мар’інай Горкі падзяліліся любоўю сваіх сэрцаў з жыхарамі псіханеўралагічнага інтэрната

Больш за 2000 год таму ў далекім горадзе Бэтлееме ў халоднай пячоры нарадзілася Дзіцятка, якому далі імя Езус. Нарадзіўся Выратавальнік, Збаўца Свету, Цар Усіх Цароў. Нарадзіўся не ў палацы, і не ў залатую калыску паклала яго Маці, а ў простыя яслі. Нарадзіўся, каб прыняць крыжовыя мукі і смерць дзеля збаўлення усяго чалавецтва. Нарадзіўся, каб стаць Шляхам для кожнага чалавека. Нарадзіўся ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для дзяцей y Лынтупax

10 студзеня 2018 года ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністрантаў, дзяўчынак, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёраў. Усіх разам было 60 чалавек. Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с. Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткам. Варта звярнуць увагу, што араторый — гэта месца сустрэч для ўсіх ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў і іх бацькоў

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне аплаткавую сустрэчу для сваіх бацькоў. Гэты час бацькі правялі разам са сваімі дзецьмі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку. Удзельнікі сустрэчы пабылі на супольнай Эўхарыстыі, а потым наведалі адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

Читать далее »

Для Бога няма чужых дзяцей

«Юзаф таксама Езуса ўсынавіў, а спачатку быў супраць! Памятаем, як хацеў адпусціць Марыю, калі даведаўся, што Яна цяжарная». Гэтыя словы, якія сказаў пяць гадоў таму айцец Раман Шульц у прыватнай размове з Аляксандрам і Таццянаю, сталі для іх лёсавызначальнымі, як і для іх усыноўленага сына Давіда Антонія. Так сталася, што Аляксандр і Таццяна не могуць мець сваіх дзяцей, таму вырашылі ...

Читать далее »

Папа: веру можна перадаць толькі мовай любові

Веру можна перадаць толькі на мове любові, падкрэсліў Папа. Па традыцыі ў свята Хросту Пана, якое сёлета адзначалася 7 студзеня, ён цэлебраваў Імшу ў ватыканскай Сікстынскай капэле, падчас якой ахрысціў дзяцей супрацоўнікаў ватыканскіх структур. Сакрамант атрымалі 34 дзіцяці: 18 дзяўчынак і 16 хлопчыкаў. У гаміліі Святы Айцец нагадаў, што заданнем бацькоў з’яўляецца перадача веры. З хростам дзеці атрымліваюць Найсвяцейшую Тройцу: ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльны конкурс батлеек прайшоў у Віцебску (+відэа)

У чацвер, 4 студзеня, у Віцебску адбыўся дыяцэзіяльны конкурс батлееек, які праходзіць у межах Дзён хрысціянскай культуры Віцебскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел дзеці і моладзь з адзінаццаці парафій. Напачатку мерапрыемства канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Віктар Місевіч, які быў адказным за яго правядзенне, а таксама выконваў ролю вядоўцы, прадставіў журы конкурсу, якое складалася ў гэтым годзе ...

Читать далее »

З Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Amoris laetitia пра выхаванне дзяцей

287. Выхаванне дзяцей павінна ахопліваць працэс перадавання веры, які сустракаецца з цяжкасцямі з увагі на сучасны стыль жыцця, гадзіны працы, а таксама складанасць сённяшняга свету, у якім многія асобы жывуць у шалёным тэмпе, каб нейкім чынам выжыць[1]. Але, нягледзячы на гэта, сям’я павінна застацца месцам, у якім мы вучымся заўважаць матывы і прыгажосць веры, малітвы, а таксама служэння іншым. Распачынаецца ...

Читать далее »

Дзеці з Лынтуп павіншавалі з Калядамі пражываючых у доме састарэлых

30 снежня 2017 года аніматары супольнасці «Дабрыня», якая існуе пры Лынтупскай парафіі Святога Андрэя Апостала, наведалі пажылых людзей, якія жывуць у доме састарэлых у Лынтупах, з нагоды свята Божага Нараджэння. Дзеці разам з с. Люцынай павіншавалі жыхароў дома, паказалі каляднае прадстаўленне «Любоў перамагае зло», падарылі цукеркі і ўсе разам заcпявалі калядкі.

Читать далее »

Дзеці з Мар’інай Горкі сустрэліся са св. Мікалаем

Вечарам 25 снежня касцёл Святога Антонія, што ў Мар’інай Горцы, быў напоўнены хваляваннем. І не толькі таму, што святкаваліся доўгачаканыя народзіны Таго, Хто ашчаслівіў і збавіў гэты свет. А яшчэ і таму, што традыцыйна гэтым снежаньскім вечарам уздельнікі парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта “Папараць-кветка” ўзносяць хвалу Богу сваімі талентамі, дзякуючы за ўсе атрыманыя ад Збаўцы дары. Гэтым разам артысты прапанавалі гледачам інтэрпрэтацыю ...

Читать далее »

Дзеці з Дзятлаўскай парафіі трапілі на першую старонку The Wall Street Journal

Амерыканскае выданне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як у свеце святкуюць Нараджэнне Хрыстова, фатаздымкам з касцёла ў Дзятлаве Гродзенскай вобласці, паведамляе svaboda.org. На фота, якое зрабіў для агенцтва Reuters беларускі фатограф Васіль Фядосенка, дзеці робяць тэатралізацыю напярэдадні Імшы ў касцёле.

Читать далее »