30 снежня 2017 года аніматары супольнасці «Дабрыня», якая існуе пры Лынтупскай парафіі Святога Андрэя Апостала, наведалі пажылых людзей, якія жывуць у доме састарэлых у Лынтупах, з нагоды свята Божага Нараджэння.
Дзеці разам з с. Люцынай павіншавалі жыхароў дома, паказалі каляднае прадстаўленне «Любоў перамагае зло», падарылі цукеркі і ўсе разам заcпявалі калядкі.
