Архив меток: дзень засяроджання

Дзень засяроджання прайшоў у гродзенскай семінарыі

29 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання, які правёў пробашч гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кс. канонік Валерый Быкоўскі. Дзень засяроджання, як заўсёды бывае ў семінарыі, распачаўся гімнам да Духа Святога. Гэты старажытны гімн, які звычайна спяваецца на лацінскай мове, з’яўляецца зваротам семінарыстаў да Бога з просьбай кіраваць гэтым днём малітвы і разважання. ...

Читать далее »

Малітоўны рух Апостальства дапамогі душам чысцовым запрашае на дзень засяроджання

12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца дзень засяроджання для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чысцовым з горада Мінска і Мінскай вобласці, а таксама для ўсіх жадаючых, хто хоча сваімі малітвамі дапамагчы душам чысцовым і людзям канаючым. Праграма: 10:45 — урачысты ўваход у Юбілейную святыню, малітва; 11:00 — Канферэнцыя «Чысцец у зямным жыцці» (ксёндз канонік ...

Читать далее »

“Сустракаю Цябе, мой Езу”: у гродзенскай парафіі прайшоў велікапосны дзень засяроджання для дзяцей

29 сакавіка ў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай прайшоў велікапосны дзень засяроджання для дзяцей. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 50 дзяцей. Разам з імі прысутнічалі іх маці, а таксама моладзь парафіі. Распачалася сустрэча святой Імшой у парафіяльнай капліцы, якую цэлебраваў пробашч кс. канонік Юрый Марціновіч. У гаміліі святар звярнуў увагу на тое, што час Вялікага посту павінен падштурхнуць чалавека прыгледзецца ...

Читать далее »

Дзень засяроджанасці для моладзі пройдзе ў Полацку напярэдадні Пальмовай нядзелі

23 сакавіка 2024 года ў полацкай парафіі св. Андрэя Баболі адбудзецца Дзень засяроджанасці для моладзі 14+. Шчыра запрашаем маладых людзей прыняць удзел у гэтай сустрэчы. У праграме: канферэнцыя, св. Імша, абед, адарацыя, Крыжовы шлях. Пачатак у 11.00, заканчэнне а 16-й гадзіне. Аб прысутнасці просім паведаміць да 20 сакавіка па тэл. +375 29 566-48-33 (Viber, WhatsApp) — кс. Алег. Ахвяра за ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для дзяўчат (17+) пройдзе ў Адамавічах

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць дзяўчат на дзень засяроджання “Адкрыць нанова сэрца Бога праз старонкі Апакаліпсіса”, які адбудзецца 2 сакавіка ў Адамавічах. “Час, які мінае, не толькі аб’яўляе нам Бога, але таксама вучыць нас давяраць Яму. А давер фарміруе ў нас цярплівасць. Хоць Бог вечны, не мае пачатку і канца, існуе па-за часам, аднак дасканала выкарыстоўвае гэты час для нашага ...

Читать далее »

Дзень засяроджання ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Панны Марыі адбыўся ў Гродзенскай семінарыі

8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. На сустрэчы семінарысты мелі магчымасць паразважаць над жыццём Маці Божай. Дзень засяроджання распачаўся ўвечары 7 снежня ўрачыстымі Нешпарамі і ўводнай канферэнцыяй духоўнага айца семінарыі пра гісторыю ўзнікнення догмату аб Беззаганным Зачацці Марыі. Пасля надышоў час цішыні. У дзень урачыстасці семінарыстаў чакала ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Гродне

20 лістапада ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для духавенства і законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Законныя сёстры сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і выслухалі канферэнцыю, прысвечаную тэме развіцця духоўнага жыцця, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Святары выслухалі ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі канферэнцыю на тэму літургіі – крыніцы ўсялякіх ласк і дароў Духа Святога. ...

Читать далее »

У дзень засяроджання студэнты гродзенскай семінарыі даведаліся пра жыццё Касцёла ў Грузіі

Нядаўна для супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праводзіўся дзень засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Уладзімір Аксенцьеў, пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат). Святар падзяліўся з семінарыстамі вельмі цікавымі звесткамі пра існаванне і дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Грузіі, дзе раней адбывалася яго душпастырскае служэнне. Таксама кс. Уладзімір распавёў аб тым, як адкрыў голас Пана ў сваім жыцці ...

Читать далее »

Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць на дзень засяроджання

Сёстры змёртвыхпаўстанкі з Наваполацка 21-22 красавіка запрашаюць дзяўчат 16+ на дзень засяроджання на тэму “Я ёсць”. Праграма: 21 красавіка Прывітанне 20.00 — «Сутнасць жаночасці» 22 красавіка 8.30 — Ютрань 9.00 — сняданне 10.00 — канферэнцыя 10.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць споведзі 11.30 — Дарога Святла 13.00 — св. Імша 14.00 — абед, вольны час 16.00 — разважанне і дзяленне ...

Читать далее »

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае на дзень засяроджанасці ў Полацк

25 сакавіка пры парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку адбудзецца дзень засяроджанасці для моладзі. Пачатак — 10.30 Заканчэнне — 16.00 Адрас: г. Полацк, вул. Дзяржынскага, 50.         У праграме: канферэнцыя; св. Імша; Адарацыя; Крыжовы шлях Узрост удзельнікаў: ад 14 гадоў Ахвяра за ўдзел — 10 руб. Запісацца можна да 22 сакавіка: +37529 566-48-33 (Viber; WhatsApp) — кс. ...

Читать далее »