З 18 па 21 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел усіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 33 325 57 64 — Юрый +375 29 819 50 85 — Ларыса +375 29 622 97 12 — айцец Андрэй. ...
Читать далее »Архив меток: Браслаў
Cёстры эўхарысткі з Браслава арганізавалі духоўна-пазнавальную паездку для інвалідаў
На працягу некалькі гадоў сёстры эўхарысткі ў Браславе апякуюцца дарослымі з Цэнтра дзённага знаходжання інвалідаў, што пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ужо другі год штотыднёвыя сустрэчы на духоўныя тэмы для такіх асоб праводзіць сястра Кацярына Папакуль SJE. А на мінулым тыдні яна арганізавала своеасаблівыя рэкалекцыі для іх з наведваннем святыняў у Відзах, Далёкіх і Опсе. Двухдзённая паездка была напоўнена ...
Читать далее »Брацтва кармэліцкага шкаплера павялічваецца ў Віцебскай дыяцэзіі
19 мая ў Браслаўскую парафію завітаў айцец кармэліт босы Юрый Находка OCD. Святар распавёў пра сутнасць сакрамэнталія шкаплер і прыняў у брацтва шкаплера ўсіх жадаючых, паведамляе waladarka.by. «Кожны з нас хоча мець пэўную дапамогу ў дарозе да Неба, каб гэты шлях да нашай Нябеснай Айчыны быў лягчэйшым. Мы хочам карыстацца рэлігійнымі рэчамі, якія маем», ‒ адзначыў святар і нагадаў, што шкаплер ...
Читать далее »Да 10-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў браслаўскі санктуарый збірае сведчанні
Прымаюцца допісы любога жанру і фармату: сведчанні, эсэ ці вершы ‒ усё пра заступніцтва Маці Божай у браслаўскай іконе. Сёлета браслаўская парафія, а разам з ёй і ўся Віцебская дыяцэзія будзе адзначаць дзесяцігадовы юбілей каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. З гэтай нагоды браслаўская парафія Нараджэння Маці Божай просіць вернікаў распавесці пра цуды, якія здарыліся ў іх жыцці ...
Читать далее »У Браславе прайшоў фестываль творчасці для асаблівых дзяцей
У яго арганізацыі і правядзенні аб’ядналі сілы Цэнтр карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі аддзела адукацыі, парафіяльны «Карытас» касцёла Нараджэння Маці Божай, протаіерэй Ігар Чачуковіч, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённая арганізацыя БРСМ. Адны правялі творчыя конкурсы, іншыя паклапаціліся аб падрыхтоўцы канцэртнай праграмы, трэція — пра прызы для дзяцей і салодкі стол. Агульнымі намаганнямі свята атрымалася вясёлым і цікавым. На адной ...
Читать далее »Хрысціянскі баль прайшоў у Браславе
1 снежня, у суботу, у Браслаўскай парафіі адбыўся хрысціянскі баль напярэдадні Адвэнту. У вялікай зале дома айца Францішка Ярдана сабралася звыш 200 чалавек рознага ўзросту, каб супольна ў радасці правесці вечар. На нашых землях традыцыя запустаў дастаткова даўняя: яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай праводзіліся балы перад пастамі, каб пасля не праводзіць гучных забаваў, а засяродзіцца на духоўнай падрыхтоўцы да святаў. ...
Читать далее »У Браславе адзначылі 25-годдзе заснавання Беларуска-Літоўскай Дэлегатуры сясцёр Эўхарыстак
16 лістапада ва Урачыстасць Маці Божай Міласэрнасці сёстры Эўхарысткі сабраліся ў Браславе, каб падзякаваць Богу за 25 год існавання Беларуска-Літоўскай Дэлегатуры. Святкаванне распачалі адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, пасля быў даклад пра гісторыю Кангрэгацыі Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі. Далей была святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. У канцэлебры было шмат святароў, з якімі звязана служэнне сясцёр Эўхарыстак на ...
Читать далее »Сужэнскія рэкалекцыі пройдуць у Браславе
Кожную сужэнскую пару, якая імкнецца да развіцця сумеснага жыцця і паўнаты сямейнага шчасця запрашаюць на рэкалекцыі, якія адбудуцца з 23 па 25 лістапада 2018 года ў Браславе. Праводзiць iх i дзялiцца сваiм вопытам будуць cужэнскiя пары. Тэма — «Узаемапаразуменне памiж мужам і жонкай». Удзельнiкамi рэкалекцый могуць быць усе жадаючыя сужэнствы, нягледзячы на канфесiйную прыналежнасць i наяўнасць шлюба ў храме, узрост і ...
Читать далее »Дзень маці разам з «Карытас» адзначылі ў Браславе
Напярэдадні Дня маці дабрачынная арганізацыя «Карытас» Браслаўскай парафіі Нараджэння Маці Божай сумесна з Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі правялі свята для маці. Пакуль мамы абмяркоўвалі паміж сабой праблемы выхавання і развіцця дзяцей, хлопчыкі і дзяўчынкі дэманстравалі свае веды ў гульні «Бітва розумаў». Падзяліўшыся на каманды, яны адказвалі на пытанні вядучай, якія тычыліся розных бакоў жыцця грамадства. Потым усе разам яны ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч з пастырскай візітацыяй наведаў родную парафію
Вернікі Браслаўскай парафіі ўжо прызвычаіліся часта бачыць у сценах сваёй святыні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, які прыязджае сюды адведаць бацькоў ці на мерапрыемствы дыяцэзіяльнага маштабу. Аднак на гэты раз прычынай візіту іерарха стала кананічная візітацыя, якая распачалася 8 верасня, у дзень парафіяльнай урачыстасці ў гонар Нараджэння Маці Божай і завершылася 10 верасня. У гэтыя дні іерарх не толькі маліўся разам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!