42-гадовы мужчына напаў на біскупа Мануэля Круза падчас святой Імшы, паведамляе gosc.pl. Гэты інцыдэнт здарыўся ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Нью-Джэрсі. Біскуп Мануэль Круз узначальваў Эўхарыстыю, калі раптам 42-гадовы мужчына падышоў да алтара. Першапачаткова палічылі, што ён належыць да службы алтара. Тым не менш, чалавек падышоў да біскупа і ўдарыў яго ў твар. Удар быў настолькі моцным, што біскуп ...
Читать далее »Архив меток: біскуп
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! «Найсвяцейшая Панна Марыя з першай хвіліны свайго зачацця, моцаю ласкі і прывілею ўсемагутнага Бога, моцаю прадбачаных заслугаў Езуса Хрыста, Збаўцы чалавечага роду, была захаваная ад усялякай заганы першароднага граху» (Пій IХ, Апостальская канстытуцыя Ineffabilis Deus). Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую мы сёння адзначаем, нагадвае нам праўду пра тое, што Марыя з моманту ...
Читать далее »У Браславе адбыўся фэст у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў (+відэа)
Сёлетнія ўрачыстасці прайшлі 19 – 20 жніўня. На свяце прысутнічалі не толькі вернікі Віцебскай дыяцэзіі, алеі з іншых гарадоў і вёсак нашай краіны. Былі нават госці з-за мяжы. У гэтым годзе ў Браслаў прыйшлі тры пешыя пілігрымкі: з Глыбокага, Мёраў і Пагошчы. Самы доўгі шлях прайшлі пілігрымы з Глыбокага, якія былі ў дарозе тры дні. Бо жніво багатае, а работнікаў ...
Читать далее »Паведамленне Старшыні ККББ наконт правядзення Брацтвам св. Пія Х рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы
У апошнія часы ў СМІ з’явілася інфармацыя аб правядзенні Брацтвам св. Пія Х духоўных рэкалекцый па метадзе св. Ігнацыя Лаёлы. У сувязі з гэтым ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі хачу нагадаць каталіцкім вернікам, што вышэйзгаданае Брацтва не знаходзіцца ў кананічнай еднасці з Каталіцкім Касцёлам, і таму нельга прымаць удзел у арганізаваных ім набажэнствах і рэкалекцыях. Адначасова заахвочваю да ...
Читать далее »Колькі біскупаў будзе на СДМ у Кракаве?
7-8 чэрвеня ў Варшаве прайшла 373 пленарная сустрэча Канферэнцыі Епіскапату Польшчы. «830 біскупаў будзе на Сусветных днях моладзі, якія ўжо прайшлі афіцыяльную рэгістрацыю за 50 дзён перад пачаткам спаткання. 108 біскупаў з Польшчы, сярод якіх 58 іерархаў прынялі запрашэнне з боку Ватыкана для прамовы катэхез для моладзі на тэму Божай Міласэрнасці», — паведаміў кс. Гжэгаж Сухадольскі, генеральна сакратар Арганізацыйнага камітэту СДМ у ...
Читать далее »Абарона непаўналетніх у Касцёле – гэта заданне біскупаў
Біскупы, якія нядбайна ставяцца да высвятлення выпадкаў сексуальнага насілля над дзецьмі, будуць вызваляцца ад пасады. Гэта вынікае з дакументу «Come una madre amorevole» (Як любячая Маці), выдадзенага Папам Францішкам 4 чэрвеня 2016 года ў форме “Motu proprio”. Такім чынам Пантыфік пажадаў узмоцніць прыхільнасць Касцёла да абароны непаўналетніх. У дакуменце, Францішак нагадвае, што сярод “сур’ёзных прычын”, якія вядуць да вызвалення біскупа ад ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс у Гродне: вынікі і задачы (+відэа)
У Гродне з 24 па 26 мая праходзіў Эўхарыстычны кангрэс. Яго правядзенне было прымеркаванае да 25-гадовага юбілею ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі і аднаўлення касцельных структур у Беларусі. Таксама ў гэтыя дні біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч адзначыў 25-годдзе атрымання біскупскай паслугі: «Гэты кангрэс, гэты вялікі юбілей – 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі ёсць тым момантам, калі можам падзякаваць Пану Богу за ўсе ...
Читать далее »Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс пройдзе ў Баранавічах
Першы агульнабеларускі сямейны кангрэс на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям’і» пройдзе з 13 па 15 мая ў Баранавічах у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага. Арганізатар кангрэса — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. ПРАГРАМА ПЕРШАГА АГУЛЬНАБЕЛАРУСКАГА СЯМЕЙНАГА КАНГРЭСА 13 мая, пятніца 17.00 — урачыстае адкрыццё 17.30 — уступнае слова Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча 18.00 — ...
Читать далее »Біскупы Еўропы павіншавалі католікаў Беларусі
Рада Біскупскіх Канферэнцый Еўропы павіншавала католікаў Расіі, Беларусі і Казахстану з 25-й гадавінай аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў краінах. Аўтары спецыяльнага ліста, накіраванага на імя старшынь епіскапатаў, нагадалі, што гэта рашэнне было прынята 13 красавіка 1991 г. св. Янам Паўлам II. Гадавіна стала магчымасцю не толькі “аб’яднацца з вашай радасцю”, але і ўзгадаць “многіх асоб, якія захавалі веру, нават коштам ...
Читать далее »Удзельнікі Сінода зрабілі важныя прапановы
9 кастрычніка 2015 г. падчас дыскусій у “малых групах” на Сінодзе Біскупаў у Ватыкане працягвалася абмеркаванне першай часткі працоўнага дакументу асамблеі “Instrumentum laboris”. Сінадальныя Айцы заўважалі, што яна больш нагадвае сацыялагічны аналіз існуючых перад сем’ямі праблем. Паводле меркавання ўдзельнікаў асамблеі, тут недастаткова падкрэслена прыгажосць і жыццядайнасць сям’і, заснаванай на непарыўным сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, яе роля ў навучанні чалавечнасці, ...
Читать далее »