Архив меток: біскуп

У Кітаі два новыя біскупы з папскім мандатам

28 жніўня – праз два дні пасля пасвячэння біскупа Цзыніна – ў Кітаі атрымаў сакру паводле папскага мандату другі іерарх. Ім стаў мансеньёр Стэфан Сюй Хунвэй, каад’ютар дыяцэзіі Ханчжоў. Навіна была пацверджана кіраўніком Залы Друку Матэа Бруні, які адзначыў, што пасвячэнне адбылося ў рамках Часовага пагаднення паміж Святым Пасадам і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якое было падпісана ў Пекіне 22 верасня ...

Читать далее »

У Харватыі біскуп трапіў у аварыю напярэдадні свайго пасвячэння

Ватыканскі дыпламат арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч, якога Папа Францішак некалькі тыдняў таму прызначыў Апостальскім нунцыем у Кот д’Івуары, атрымаў цяжкія пашкоджанні ў аўтамабільнай аварыі ў сваёй роднай Харватыі. Харвацкія СМІ паведамілі, што вечарам 7 красавіка 2019 года ў тунэлі непадалёк ад Спліту 52-гадовы іерарх урэзаўся «у лоб» з аўтамабілем, які ехаў насустрач. Кіроўца таго аўтамабіля памёр на месцы, а цяжка параненага ...

Читать далее »

У Італіі біскуп адкрыў у сваім доме прытулак для бедных

Біскуп Дуглас Рэгатэры з дыяцэзіі Чэзэна-Сарсіна на паўночным усходзе Італіі адкрыў свой дом для бяздомных. Ён падрыхтаваў пакой, у якім размешчана чатырнаццаць ложкаў. Заставацца ў доме, у адрозненне ад іншых устаноў такога тыпу, тут можна неабмежаваны час. На сёння ў прытулку пражывае жанчына з двума дзецьмі і адзін чалавек з Малі. Неабходную дапамогу ў гэтай справе аказваюць валанцёры з супольнасці ...

Читать далее »

Папа Францішак пра тое, якім павінен быць біскуп

Стаўленнем біскупа павінна быць служэнне, і без гэтага ў Касцёле не можа існаваць парадку, перакананы Папа Францішак. Ён узначаліў 12 лістапада ранішнюю Эўхарыстыю ў капліцы Дому св. Марты. У сваёй гаміліі Святы Айцец спаслаўся на літургічнае чытанне з Паслання св. Паўла да Ціта (Ціт 1,1-9), у якім апостал кажа аб рысах пастыра Касцёла: “Таму біскуп павінен быць бездакорны, як Божы ...

Читать далее »

Біскуп падаў у адстаўку і сыходзіць у манастыр

У мінулую пятніцу, 14 верасня 2018 года, Святы Айцец прыняў прашэнне аб адстаўцы ад выканання пастырскіх абавязкаў у архідыяцэзіі Партов’еха (Эквадор), якое падаў арцыбіскуп Ларэнца Вальтоліні. Хоць біскупу Ларэнца ўжо 70 гадоў, яго адстаўка не звязаная са здароўем ці з «унутраным крызісам». Біскуп вырашыў засяродзіцца на малітоўным жыцці ў манастыры трапістаў у Санта Марыя дэль Парадыз, што ў Сальсэда. Арцыбіскуп ...

Читать далее »

Папа Францішак прыняў адстаўку трох чылійскіх біскупаў

Святы Айцец прыняў адстаўку трох чылійскіх біскупаў. Адмысловыя просьбы ў сярэдзіне мая склаў увесь епіскапат гэтай краіны ў сувязі з сітуацыяй са злоўжываннямі, якая ўзнікла ў мясцовым Касцёле. 11 чэрвеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Папа Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Крысціяна Кара Кардэра, пастыра архідыяцэзіі Пуэрта-Монт; біскупа Ганзала Дуартэ Гарсіі-дэ-Картазара, пастыра дыяцэзіі Вальпараіса; а таксама біскупа Хуана-дэ-ла-Круза Бараса Мадрыда, ...

Читать далее »

Ватыканскі ліст да біскупаў на тэму хрысціянскага збаўлення

1 сакавіка 2018 года ў Ватыкане адбылася прэзентацыя ліста Кангрэгацыі Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла “Placuit Dei”, прысвечанага некаторым аспектам хрысціянскага збаўлення. Спікерамі выступілі: арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, і арцыбіскуп Джакама Марандзі, сакратар узгаданай дыкастэрыі. Выданне дакумента з’яўляецца адказам на просьбы шматлікіх тэолагаў, якія пасля публікацыі ў 2000 годзе дэкларацыі аб адзінасці і збаўчай паўсюднасці Езуса ...

Читать далее »

Святы арцыбіскуп, які не хацеў быць ксяндзом

Святы Турыбій з Монгравеха (1538-1606) Цікава, як могуць радыкальна адрознівацца ў паводзінах і мысленні людзі аднаго пакалення, аднаго народа, які жывуць, здаецца, у тых самых умовах, вызнаюць, што не мала важна, тую самую веру. Ён, Турыбій, быў дзіцём сваёй эпохі, атрымаў выдатнае выхаванне і адукацыю і стаў сімвалам супраціву ў Чылі. Яго праціўнікамі, а можна сказаць, ворагамі былі не чужынцы ...

Читать далее »

Папа Францішак прыняў адстаўку біскупа “крызіснай” дыяцэзіі

Святы Айцец прыняў адстаўку біскупа Пітэра Акпалеке, пастыра дыяцэзіі Ахіяра ў Нігерыі.  Прызначаны ў 2012 годзе іерарх не мог прыступіць да выканання сваіх абавязкаў з-за супрацьстаяння, якое, па этнічных прычынах, сустрэў з боку некаторай часткі мясцовага духавенства і свецкіх вернікаў. Біскуп Акпалепе прыналежыць да народнасці ібо, у той час як большасць насельніцтва дыяцэзіі Ахіяра складаюць прадстаўнікі народнасці мбаісэ. 8 чэрвеня ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікае біскупаў Чылі быць бацькамі для сваіх святароў

Насычаную праграму другога дня Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Чылі завяршыла сустрэча з мясцовымі біскупамі, якая адбылася ўвечары 16 студзеня 2018 года ў сакрыстыі катэдральнага касцёла Сант’яга. Падчас размовы Пантыфік нагадаў іх “галоўнае заданне” – быць побач з святарамі. Папа Францішак заклікаў чылійскіх біскупаў усталёўваць адносіны айцоўства са сваімі святарамі – не патэрналізму і не злоўжывання ўладай, але блізкасці па ...

Читать далее »