Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч

Біскуп Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыякану Алегу Хмылко

7 кастрычніка 2017 года ў 11 гадзін у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбудзецца святая Імша, падчас якой біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць святарскае пасвячэнне дыякану Алегу Хмылко. Дыякан нарадзіўся 13 красавіка 1989 года і паходзіць з парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах. Кандыдат да святарства вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады ...

Читать далее »

Пра аўтарытэт і прабачэнне разважалі святары і кансэкраваныя асобы падчас пастырскай сустрэчы ў Расонах

Расоны — гэта гарадскі пасёлак, які налічвае каля 5 тысяч жыхароў. Тут існуе парафія пад тытулам св. Язафата Кунцэвіча. 18 верасня 2010 года адбылася кансэкрацыя новапабудаванага касцёла. 13 верасня 2017 года ўпершыню адбылася сустрэча духавенства і кансэкраваных асоб у гэтай парафіі. Паўсотні святароў і  больш дзясятка законных сясцёр з Віцебскай дыяцэзіі — гэтай колькасці людзей хапіла, каб святыня стала цалкам ...

Читать далее »

«Каб Беларусь стала месцам, дзе жыве Бог»: біскуп Алег Буткевіч наведаў варапаеўскую парафію

Пастырская візітацыя праходзіла на працягу двух дзён – 26 і 27 жніўня. У першы дзень свайго візіту іерарх наведаў вясковыя капліцы, якія размешчаныя на тэрыторыі парафіі. Галоўная Імша ў варапаеўскім касцёле адбылася ў 10 гадзін у нядзелю, 27 жніўня. Каб сустрэць свайго пастыра, усе вернікі выйшлі з касцёла. Кандыдаты да канфірмацыі , якіх было 22 асобы, выстраіліся па двух баках ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч у Браславе прысвяціў усю Віцебскую дыяцэзію Маці Божай Валадарцы азёраў

Урачыстасці ў Браславе, якія прайшлі 18-19 жніўня, як і штогод былі вельмі насычанымі малітвай. Распачалося святкаванне вечаровай Імшой у пятніцу разам з пілігрымамі, якія пешшу і на роварах прыбылі ў Санктуарый. Узначаліў Эўхарыстыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Падчас Літургіі быў удзелены сакрамант канфірмацыі. На працягу вечара і ўсёй ночы трывала малітва ў касцёле. Разам з а. Аляксандрам Жарнасекам МІС ...

Читать далее »

Фотафакт. Марозіва ад біскупа Алега Буткевіча для пілігрымаў з Глыбокага

У спякотны дзень пілігрымаў з Глыбокага, якія крочылі трэці і апошні дзень у Браслаў, чакала прыемная сустрэча з біскупам Алегам Буткевічам і… скрыня халоднага марозіва, якую ён для іх падрыхтаваў.

Читать далее »

Ва Ушачах у гонар святога Лаўрэна біскуп Алег Буткевіч асвяціў хлеб і мёд

Адпустовая святая Імша адбылася ў 18 гадзін 10 жніўня. На ўрачыстасць ва Ушачы прыбыў віцебскі ардынарый біскуп Алег Буткевіч, які і ўзначаліў святую Імшу. Вернікі сустрэлі свайго пастыра перад уваходам у храм з хлебным караваем і кветкамі. На ўрачыстасць прыбылі святары з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі. Гэта ксёндз Раман Мурзіч з Параф’янава, ксёндз Мікалай Ціхановіч з Глыбокага, ксёндз Аляксандр Півавар ...

Читать далее »

У Германавічах адзначылі 230-гадовы юбілей касцёла

Свята было прымеркавана да парафіяльнага адпусту ў гонар Перамянення Пана і адбылося ў нядзелю, 6 жніўня. На свята сабралася шмат вернікаў як з германавіцкай парафіі, так і гасцей з Ёдаў, Шаркаўшчыны, Новага Пагосту, Браслава, Глыбокага і іншых парафій. Прыбыў на ўрачыстасць і пастыр Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Яго па традыцыі з хлебам-соллю сустрэлі перад касцельнай брамай. Біскупу уручылі таксама ...

Читать далее »

«Пакіньце свае інтэнцыі тут»: 4 і 5 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці

Пакланіцца росіцкім пакутнікам прыбылі тры пешыя пілігрымкі: з Друі (96 чал, 3 дні, 100 км), Полацку (53 асобы, 4 дні, 110 км), Барысава (40 пілігрымаў, 8 дзён, 258 км), на матацыклах з Браслава (22 чал), на роварах з Барысава (14 асоб, 4 дні, 310 км). Урачыстасці распачаліся 4 жніўня святой Імшой з удзелам усіх пілігрымаў, якую ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў з візітацыяй парафію ў Пагошчы

Візіт іерарха адбыўся ў нядзелю, 30 ліпеня. Пастыра сустрэлі каля галоўнай брамы з хлебным караваем. Каб сустрэць высокага госця, усе вернікі выйшлі з храма. Перад тым, як увайсці ў святыню, біскуп Алег асвяціў новы крыж, які ўсталяваны перад касцёлам. Перад пачаткам святой Імшы біскупа азнаёмілі з гісторыяй вёскі і парафіі. А гісторыя гэта даволі адметная. Хаця Пагошча ўпершыню згадваецца яшчэ ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч уручыў дыпломы ўдзельнікам мастацкага пленэру ў Друі

Гэта адбылося ў суботу, 29 ліпеня, у касцёле Святой Тройцы. Сам пленэр праходзіў тут з 22 па 30 ліпеня і быў прысвечаны асобе Францішка Скарыны і 500-годдзю першай друкаванай кнігі на беларускай мове. У пленэры прынялі ўдзел каля сарака мастакоў як з Беларусі, так і замежжа. Адзін з арганізатараў пробашч друйскай парафіі ксёндз Сяргей Сурыновіч лічыць, што такі пленэр павінен ...

Читать далее »