Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, паважаныя суайчыннікі! І вось мы зноў з радасцю сустракаем Свята Божага Нараджэння. Падзею, што сталася ў невялічкай паўднёва-ўсходняй краіне, у непрыкметным мястэчку, і ўжо тым больш у зусім не ўтульных умовах. Такім чынам спраўдзілася старадаўняе прароцтва: “І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе ...
Читать далее »Архив меток: Біскуп Алег Буткевіч
Біскуп Алег Буткевіч удзяліў дыяканскае пасвячэнне Яўгену Шымановічу (+відэа)
7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Віктар Місевіч, святары і клерыкі з Віцебскай і іншых дыяцэзій, бацькі, хросныя, родныя і сябры. Семінарыст Яўген Шымановіч нарадзіўся 8 студзеня 1991 года. Паходзіць з парафіі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ...
Читать далее »У Віцебску прайшлі юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)
12 лістапада Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць аднаго з мучанікаў, які аддаў жыццё ў інтэнцыі, за якую ахвяраваў жыццё наш Збаўца Езус Хрыстус, які памёр дзеля еднасці, еднасці рода чалавечага з Богам, але і еднасці людзей паміж сабой. Святы Язафат Кунцэвіч – галоўны апякун Віцебскай дыяцэзіі, аддаў сваё жыццё мучаніцкай смерцю ў 1623 годзе за тое, каб Касцёл быў адзіны, каб ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел ва ўрачыстасці біскупскай сакры ў Кіеве
9 лістапада 2019 года ў Кіеве (Украіна) адбылася біскупская сакра ксяндза Аляксандра Язлавецкага, самага маладога рыма-каталіцкага біскупа ў свеце, якога 18 верасня 2019 года Святы Айцец Францішак прызначыў дапаможным біскупам Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі. Пасвячэнне адбылося ў катэдральным касцёле Святога Аляксандра. Галоўным цэлебрантам урачыстасці быў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый ва Украіне, а супольнымі кансэкратарамі — біскуп Віталій Крывіцкі, ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч 2 лістапада маліўся за ахвяраў сталінскіх рэпрэсій і ІІ Сусветнай вайны
Біскуп Алег Буткевіч 2 лістапада наведаў не толькі грамадскія могілкі ў Копцях каля Віцебска, дзе адправіў св. Імшу за памерлых. Ён таксама разам з іншымі каталіцкімі святарамі і вернікамі наведаў урочышча Хайсы, дзе ў 30-я гады мінулага стагоддзя НКВД праводзіў масавыя расстрэлы людзей. Біскуп Алег падкрэсліў важнасць таго, што сёння неабходна не толькі памятаць пра ахвяраў, але і рабіць пэўныя ...
Читать далее »У катэдры ў Віцебску можна наведаць фотавыставу “Хайсы – вiцебскiя Курапаты”
У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 30 кастрычніка пачала працаваць фотавыстава “Хайсы – віцебскія Курапаты”. У экспазіцыі – больш за 180 фотаздымкаў, якія распавядаюць пра месца сталінскіх расстрэлаў ва ўрочышчы Хайсы пад Віцебскам. А таксама дакументы і артыкулы – як сведчанне змагання за памяць і праўду… “Мы вяртаем гістарычную праўду” Адкрыў выставу старшыня грамадскай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў, дзякуючы намаганням ...
Читать далее »Падарунак на 20-годдзе: Віцебская дыяцэзія мае двух новых святароў (+відэа)
12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзяліў сакрамант пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыяканам Уладзіславу Шарковічу і Алегу Зямчонку. На пасвячэнні прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы як з Віцебскай дыяцэзіі, так і з іншых куткоў нашай краіны, настаўнікі і выхаваўцы новапрэзбітараў з духоўных семінарый, сябры і родныя. 10 кастрычніка 2009 года Яго Эксцэленцыя ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч прыняў удзел у фэсце ў гонар святога Лінаса
Парафіяльнае свята ў імя святого Лінаса, якое штогод адзначаецца ў вёсцы Пеляса (Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць), 22 верасня як заўсёды сабрала сяброў з розных куткоў Беларусі і Літвы. Але адметнай асаблівасцю яго ў гэтым годзе стала прысутнасць біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Гэтая падзея ўжо даўно пераўтварылася ў сапраўднае свята літоўскай культуры, на якое прыязджаюць высокія дыпламатычныя госці, прадстаўнікі ўладаў ...
Читать далее »Фотафакт. Біскуп Алег Буткевіч на адпустовай урачыстасці ў Тарноўцу
8 верасня ў санктуарыі Маці Божай Даверу — Заступніцы сельскагаспадарчай працы ў Тарноўцу (Польшча) адбыліся адпустовыя ўрачыстасці з нагоды Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі злучаныя з падзякай за сёлетні ўраджай. Кусташам гэтага Санктурыя са жніўня 2019 года з’яўляецца кс. канонік Павел Кнурэк, які яшчэ не так даўно быў пробашчам катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Па яго запрашэнні ўрачыстую святую Імшу цэлебраваў ...
Читать далее »У Браславе прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў
Кульмінацыяй урачыстасці 17 жніўня стала галоўная Імша, якая прайшла на палявым алтары перад касцёлам. Гэта алтар быў пабудаваны дзесяць гадоў таму, калі адбылася каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў. Таму сёлета ў Віцебскай дыяцэзіі адзначаецца двайны юбілей: дваццацігоддзе ўтварэння дыяцэзіі і дзесяцігоддзе каранацыі абраза Маці Божай. Галоўная Імша распачалася аб адзінаццатай гадзіне ўрачыстай працэсіяй з касцёла да палявога алтара. У ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!