Слабасць, перажытая разам, можа стаць сілай, якая палепшыць свет, — сказаў Папа Францішак падчас візіту ў Асізі, які здзейсніў з нагоды V Сусветнага дня бедных, што будзе адзначацца ў Касцёле 14 лістапада 2021 г. Пантыфік прыбыў на радзіму св. Францішка раніцай 12 лістапада на верталёце з Ватыкана. Спачатку ён здзейсніў візіт у жаночы францішканскі кантэмпляцыйны кляштар, а потым адправіўся да ...
Читать далее »Архив меток: бедныя
У свае імяніны Папа Рымскі наведаў бедных
23 красавіка, у дзень свайго нябеснага апекуна – св. Юрыя, Папа Францішак накіраваўся ў атрыум Залы Паўла VI, каб наведаць бедных, якія праходзяць вакцынацыю ў Ватыкане. Прысутныя праспявалі Святому Айцу песню з добрымі пажаданнямі на імяніны, а ён спыніўся, каб паразмаўляць з некалькімі валанцёрамі, запрашаючы іх працягваць высакародную місію, — паведаміла Зала Друку. Святы Айцец падзякаваў тым, хто ўносіць свой ...
Читать далее »Іспанская дыяцэзія прадае творы мастацтва і дапамагае бедным
Валенсійская архідыяцэзія стварыла спецыяльны фонд, мэтай якога будуць намаганні па ліквідацыі беднасці, узровень якой у Іспаніі значна вырас падчас пандэміі. Арцыбіскуп Валенсійскі, кардынал Антоніа Канісарэс абвясціў, што фонд Pauperibus правядзе аўкцыён твораў мастацтва, якія належаць мясцоваму Касцёлу. Сродкі ад продажу пакрыюць бедным іх самыя неадкладныя выдаткі. Іспанскі іерарх паінфармаваў, што ў бліжэйшыя тыдні на аўкцыён будзе выстаўлена каля 40 карцін, ...
Читать далее »Папа Францішак заклікаў выкарыстоўваць атрыманыя ад Бога таленты, каб рабіць дабро
Сваімі разважаннямі ён падзяліўся перад малітвай “Анёл Панскі”, якую прамовіў з вернікамі 15 лістапада, сабранымі на плошчы св. Пятра. Каментуючы прыпавесць пра таленты, Папа звярнуў увагу на тое, што Бог “добра нас ведае, ведае, што мы не аднолькавыя, не хоча аддаваць нікому перавагу на шкоду іншым, але даручае кожнаму капітал, адпаведны яго здольнасцям”. Пантыфік падкрэсліў, што прыпавесць “тычыцца ўсіх, але ...
Читать далее »Папа Францішак: клопат пра бедных нясе святло і надзею
Дабрачынная ініцыятыва, накіраваная на дапамогу людзям, што знаходзяцца ў праблемных сітуацыях, з’яўляецца маяком святла і надзеі пасярод пакут і роспачы, — падкрэсліў папа Францішак. Святы Айцец напісаў ліст італьянскаму святару, кс. Паскуаліна Дзі Дзіа, заснавальніку дабрачыннага цэнтра “Маленькі дом міласэрнасці” (Piccola Casa della Misericordia), які з 2013 г. дзейнічае ў сіцылійскім горадзе Джэла. Пры структуры працуе сталоўка для бедных, медыцынскі ...
Читать далее »Папа Францішак: бедныя дапамагаюць нам трапіць на Неба
Бедныя каштоўныя ў вачах Бога, таму што не размаўляюць на мове “я”: яны не могуць падтрымаць сябе ўласнымі сіламі, патрабуюць людзей, якія возьмуць іх за руку, нагадаў Святы Айцец. 17 лістапада 2019 г. Папа цэлебраваў, у базыліцы св. Пятра, св. Імшу з нагоды Сусветнага дня бедных, які сёлета святкаваўся ў Касцёле ўжо трэці раз запар. У гаміліі Францішак паразважаў над ...
Читать далее »Відэазварот Папы Францішка з нагоды ІІІ Сусветнага дня бедных
“Жывіце любоўю: няма нікога настолькі беднага, каб не меў нічога, што мог бы даць”: Францішак прывітаў пілігрымаў, што прыбылі ў Лурд на сустрэчу з нагоды Трэцяга сусветнага дня бедных. Чатырохдзённы форум “Raduno Fratello 2019”, арганізаваны дабрачыннай асацыяцыяй “Брат” (Fratello), якая развівае ініцыятывы на карысць самых бедных унутры Касцёла, распачаўся 14 лістапада 2019 г. і завяршыцца 17 лістапада, калі Касцёл будзе ...
Читать далее »Святы Пасад рыхтуе ініцыятывы да Сусветнага дня бедных
Святы Айцец звяртае ўвагу на новыя формы беднасці, якія кожны дзень з’яўляюцца перад нашымі вачыма, і запрашае нас да канкрэтных спраў, якія прыносяць з сабой надзею. На гэта звярнуў увагу старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, каментуючы пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца ў лістападзе. Арцыбіскуп Рына Фізікела адзначыў, што Дыкастэрыя, якой ён кіруе, падрыхтавала шмат ...
Читать далее »Папскае «міністэрства міласэрнасці» дапамагае пакутуючым ад маразоў
У сувязі з моцнымі маразамі, якія трываюць на працягу апошніх дзён у Рыме, актывізавалася дзейнасць Апостальскай элемазінарыі – ватыканскай структуры, якая ад імя Пантыфіка дапамагае бедным. Валанцёры папскага “міністэрства міласэрнасці”, разам з яго кіраўніком, кардыналам Конрадам Краеўскім, раздалі бяздомным спальнікі, прызначаныя для нізкіх тэмператур, а таксама штодзённа забячпечваюць іх гарачымі пасілкамі і напоямі. Паведамляецца, што была павялічана колькасць спальных месцаў ...
Читать далее »Вігілія для бедных адбылася ў Гродне
«Надта сытна і надта смачна, сястра!»,- з удзячнасцю прамовіў адзін з прысутных. “Дык уся справа ў прыправе», — адказала з усмешкай манахіня. У чарговы раз гарадзенцы, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, сабраліся за шчодра прыбраным сталом у доме сясцёр назарэтанак у Гродне. Спатканне, якое зладзілі дзякуючы падтрымцы Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”, прайшло 21 снежня. На распачацце сустрэчы сабраныя мелі ...
Читать далее »