У свае імяніны Папа Рымскі наведаў бедных

23 красавіка, у дзень свайго нябеснага апекуна – св. Юрыя, Папа Францішак накіраваўся ў атрыум Залы Паўла VI, каб наведаць бедных, якія праходзяць вакцынацыю ў Ватыкане.

Прысутныя праспявалі Святому Айцу песню з добрымі пажаданнямі на імяніны, а ён спыніўся, каб паразмаўляць з некалькімі валанцёрамі, запрашаючы іх працягваць высакародную місію, — паведаміла Зала Друку. Святы Айцец падзякаваў тым, хто ўносіць свой уклад у ініцыятыву па вакцынацыі людзей у самых бедных краінах свету.

У Ватыкане 23 красавіка 2021 г. другой дозай вакцыны былі прышчэплены каля 600 з 1400 асоб, што знаходзяцца ў патрэбе.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку