Архив меток: Бэтлеемскі агонь

Беларускім скаўтам перададзены Бэтлеемскі агонь міру

Вечарам 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю, на прапускным пункце “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”, польскія скаўты перадалі сваім беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру, паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі. Беларускія каталіцкія скаўты, як і кожны год, дастаўляюць агонь у Гродна. 18 снежня ў 17 гадзін ён будзе ўрачыста ўнесены ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. Затым скаўты развозяць агонь ...

Читать далее »

Бэтлеемскае святло зноў чакаюць у Беларусі. Коратка пра галоўнае

Трошкі гісторыі Гісторыя распачалася ў Аўстрыі ў 1986 годзе, калі супрацоўнікі мясцовай радыёкампаніі “ÖRF” захацелі адудзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі “Святло ў цемры”, падзяліўшыся з імі крыху іншым святлом – святлом з Бэтлеема. Спачатку гэтая ініцыятыва не планавалася штогадовай, але пасля знайшла водгук у сэрцах людзей і цяпер з’яўляецца міжнароднай каляднай традыцыяй. У 1989 годзе скаўцкі рух упершыню прымае актыўны ўдзел ...

Читать далее »

Бэтлеемскае святло прыбыло ў Еўропу як знак міру і надзеі

Нягледзячы на канфлікт на Блізкім Усходзе, Бэтлеемскае святло міру было запалена ў Базіліцы Нараджэння Пана і дастаўлена ў Аўстрыю, працягваючы традыцыю надзеі. Нягледзячы на канфлікт у Святой Зямлі, 11-гадовы Ерыес Фадзі Хіер запаліў у Базіліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме агонь міру. 3 лістапада 2025 года яго даставілі ў Вену, дзе святло сустрэў сёлетні “Дзіця святла міру” Флорыян Мітэр. Акцыю традыцыйна ...

Читать далее »

“Любі ўчынкам”: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна

20 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Агонь, прыбыццё якога нагадвае, што хутка пачнуцца святы Божага Нараджэння, быў перададзены каталіцкімі скаўтамі біскупу Гродзенскаму Уладзіміру Гуляю. Сёлетняя акцыя перадачы Бэтлеемскага агню праходзіць пад дэвізам: “Любі ўчынкам”. Звяртаючыся да ўсіх, хто сабраўся ў гэты дзень у ...

Читать далее »

Перад Калядамі каталіцкія скаўты даставяць у парафіі Беларусі Бэтлеемскае святло міру (+расклад)

20 снежня Бэтлеемскае святло міру, якое ў Беларусь даставілі каталіцкія скаўты, распачне падарожжа па парафіях нашай краіны, паведамляе Catholic.by. Карані акцыі па распаўсюджванні Бэтлеемскага агню ўзыходзяць да 1986 года, калі супрацоўнікі аўстрыйскай радыёкампаніі ÖRF вырашылі такім чынам аддзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі «Святло ў цемры». Акцыя, якая спачатку планавалася як аднаразовая, спадабалася людзям і стала міжнароднай каляднай традыцыяй. У 1989 годзе ...

Читать далее »

«Будзем чыніць мір»: Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна

15 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбыў Агонь міру, запалены ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Агонь, які нагадвае, што хутка пачнуцца поўныя радасці і хвалы святы Божага Нараджэння, быў перададзены біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу. Звяртаючыся да прысутных у велічнай катэдральнай святыні, іерарх адзначыў, што сёлета акцыя перадачы агню адбываецца пад дэвізам “Будзем ...

Читать далее »

Бэтлеемскі агонь сустрэлі ў тракельскім санктуарыі

18 снежня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях сустракалі Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі ў святыню скаўты з Гродна. Распаўсюджванне Бэтлеемскага агню міру – штогадовая скаўцкая акцыя, прымеркаваная да Божага Нараджэння. Агонь запальваецца ў пячоры Нараджэння Хрыста ў Бэтлееме. Папа Францішак прыняў Бэтлеемскі агонь з рук дванаццацігадовай дзяўчынкі Сары Носкі падчас агульнай аўдыенцыі ў Апостальскай ...

Читать далее »

У Вене скаўтам з розных краін будзе перададзена Бэтлеемскае святло міру

У суботу 10 снежня ў Вене (Аўстрыя) адбудзецца традыцыйнае экуменічнае набажэнства, падчас якога скаўтам з розных краін свету будзе перададзена Бэтлеемскае святло міру. Як паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, набажэнства ў касцёле Святой Сям’і ў Вене правядуць старшыня Экуменічнай рады Цэркваў у Аўстрыі і дэкан венскай катэдры святога Стэфана ксёндз Рудольф Прокшы, англіканскі канонік Патрык Куран, а таксама праваслаўны святар ...

Читать далее »

«Святло надзеі»: у Гродна прыбыў Бэтлеемскі агонь

16 снежня ў гродзенскі катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя быў унесены Бэтлеемскі агонь міру, які даставілі харцэры з польска-беларускай мяжы, з памежнага пераходу ў Вялікай Бераставіцы. Менавіта з горада над Нёманам пачалася штогадовая эстафета перадачы агню па гарадах і мястэчках Беларусі. Урачыста прывітаў гэты незвычайны знак біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх адзначыў, што сёлетняя акцыя дзялення агнём, які да нас ...

Читать далее »

Спіс парафій, у якія прыбудзе Бэтлеемскі агонь

Прадстаўляем вашай увазе спіс парафій, у якія прыбудзе Бэтлеемскі агонь, з указаннем даты і часу прыбыцця. Гродзенская дыяцэзія Азёры — па дамоўленасці са святаром Астрына — па дамоўленасці са святаром Войстам — 19 снежня ў 10.30 Воранава — 18 снежня ў 20.00 Гродна, парафія Божай Міласэрнасці — па дамоўленасці са святаром Гродна, парафія Святога Духа — па дамоўленасці са святаром ...

Читать далее »