Архив меток: Баруны

Санктуарый у Барунах рыхтуецца да каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай

У дыяцэзіяльным санктуарыі ў Барунах (Гродзенскай дыяцэзіі) па суботах на працягу дзевяці тыдняў праходзіць Навэнна да Маці Божай Барунскай – малітоўная падрыхтоўка да каранацыі цудадзейнага абраза Панны Марыі, які знаходзіцца ў санктуарыі. Наведваць барунскую святыню могуць усе ахвотныя ў любы час, але кожная з гэтых субот умоўна прызначана для асобнага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Распачалі навэнну вернікі суседняга Ашмянскага дэканату, працягнулі ...

Читать далее »

330-годдзе прызнання цудадзейнасці абраза Маці Божай Барунскай

14 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах адбылася ўрачыстасць Маці Божай Барунскай, якая ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы Засмучаных. Сёлета ўрачыстасць была юбілейнай, паколькі адзначаецца 330-годдзе з часу прызнання абраза Маці Божай Барунскай цудадзейным. Менавіта тады спецыяльная касцёльная камісія ўпершыню даследавала і афіцыйна пацвердзіла праўдзівасць сведчанняў аб ласках, атрыманых праз заступніцтва Панны Марыі ў гэтым месцы. Не толькі барунская парафія, ...

Читать далее »

Юбілей 100-годдзя вяртання абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных адзначаць у Барунах

14-15 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат) aдзначаць 100-годдзе з часу вяртання славутага ласкамі абраза. Больш за 330 гадоў шматлікія вернікі выказваюць прашэнні і падзякі перад невялікай выявай Маці Божай, вядомай пад тытулам Суцяшальніца засмучаных. Як даўней, так і ў наш час па шчырых малітвах Суцяшальніца засмучаных выслухоўвае сваіх зямных дзяцей і дапамагае ...

Читать далее »

Адбылася пілігрымка жанчын з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах

6 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзявяты раз. У пілігрымскі шлях вырушыла ў гэты сонечны дзень больш за 300 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, ...

Читать далее »

Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны

У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз. Праграма пілігрымкі: 7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах 7.25 ...

Читать далее »

Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Барунах

Пілігрымка бацькаў з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах прайшла на мінулым тыдні. На распачацце паломніцтва яго ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы і атрымалі бласлаўленне з рук кс. дзекана Яна Пузыны. Сёлета ў пілігрымцы прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас паломніцтва ён звярнуў увагу мужчын на важнасць ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці і прывёў прыклад ...

Читать далее »

Вядомая праграма «Падарожжа дылетанта» распавядае пра касцёл і цудадзейны абраз у вёсцы Баруны

У праграме «Падарожжа дылетанта» вядучы Юрый Жыгамонт па традыцыі распавядае цікавыя гістарычнтагыя факты пра беларускія вёскі, гарады і мястэчкі. У новым выпуску говорка ідзе пра адно з незвычайных месцаў нашай краіны – вёску Баруны Ашмянскага раёна. Гэта даўняе славутае паселішча, вядомае цудадзейным абразам Маці Божай і базылянскім кляштаром, дзе дзейнічала знакамітая на ўсю Рэч Паспалітую школа.

Читать далее »