12 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку і нядаўна прыбыў у нашу краіну. Разам з арцыбіскупам санктуарый наведаў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі кс. прэлат Кшыштаф Сэрока. Гасцей прывіталі перад уваходам у санктуарый біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй і іншыя беларускія ...
Читать далее »Архив меток: Апостальскі Нунцый
Кардынал Паралін удзяліў біскупскую сакру Нунцыю ў Беларусі
22 мая 2025 года мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа, Апостальскі Нунцый у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамант яму ўдзяліў у базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Параліна. Ва ўрачыстай Літургіі, якая прайшла пры алтары Катэдры на фоне манументальных бронзавых скульптур лацінскіх і усходніх Айцоў Касцёла, бралі ўдзел касцельныя іерархі і папскія дыпламаты на чале з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па ...
Читать далее »Нунцый ва Украіне: быць нунцыем – няпростае пакліканне
“Быць нунцыем – значыць ніколі не вяртацца на радзіму, а ўсё жыццё служыць Касцёлу за мяжой: тры-чатыры гады ў адной краіне, пяць-шэсць – у другой. Гэта няпростае пакліканне”, — адзначыў арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас. Апостальскі нунцый у Кіеве прыняў удзел у праграме Дзесяць пытанняў на тэлеканале Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Живе телебачення, дзе адказаў на вострыя пытанні, а таксама падзяліўся досведам служэння ...
Читать далее »«Пазітыўны нейтралітэт» не заўсёды магчымы, або Цяжкі выбар Ватыкана ў Венесуэле
У лацінаамерыканскай Венесуэле сёлета ўпершыню з 2021 года з’явіўся Апостальскі нунцый. Але ўручэнне ім даверчых граматаў кіраўніку краіны выклікала крытыку з боку венесуэльцаў, бо адбылося гэта падчас масавых пратэстаў у краіне. Без Апостальскага нунцыя Венесуэла жыла з 2 снежня 2021 года, калі ад каранавіруса памёр мінулы прадстаўнік Ватыкана ў краіне Альда Джардана. Ён займаў пасаду нунцыя з 2013 года. Новага ...
Читать далее »Заўчасна памёр апостальскі нунцый пры Еўрасаюзе
11 жніўня 2024 года раніцай на 74-м годзе жыцця памёр апостальскі нунцый пры Еўрапейскім саюзе, арцыбіскуп Ноэль Трэнар. Папа Францішак прызначыў яго на пасаду ў 2022 годзе. Трэнар нарадзіўся ў Сільверстрыме, у Ірландыі, 25 снежня 1950 года. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1976 годзе. З 31 сакавіка 1993 года быў генеральным сакратаром Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE), якая знаходзіцца ў ...
Читать далее »Пантыфік збірае ўсіх нунцыяў у Ватыкане
З 7 па 10 верасня 2022 года будзе праходзіць сустрэча папскіх дыпламатычных прадстаўнікоў. Раз на тры гады, па рашэнні Папы Францішка, нунцыі збіраюцца разам у Ватыкане. Форум распачаўся ў сераду раніцай канцэлебраванай Імшой, якую ўзначаліў кардынал П’етра Паралін у Харальнай капліцы базылікі святога Пятра. Першы дзень будзе прысвечаны размовам з кіраўніцтвам Дзяржсакратарыята і Рымскай курыі, ён завершыцца сустрэчай з дыпламатычным ...
Читать далее »Апостальскі нунцый сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
21 кастрычніка Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам з нагоды ўручэння прадстаўніком Папы Францішка копіі даверчых грамат. Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва. Сяргей Алейнік пажадаў арцыбіскупу Антэ Ёзічу актыўнай плённай працы ў Рэспубліцы Беларусь. Прэс-служба Міністэрства замежных спраў
Читать далее »У Беларусь прыбывае Апостальскі нунцый
11 кастрычніка 2020 г. у Мінск прыбудзе Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч, — паведаміў catholic.by са спасылкай на Апостальскую нунцыятуру ў Беларусі. Антэ Ёзіч нарадзіўся 16 студзеня 1967 г. у горадзе Трыль. Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1992 г. у складзе Сплітска-Макарскай архідыяцэзіі. У 1995 г. пачаў рыхтавацца да дыпламатычнай службы ў Папскай касцёльнай акадэміі. З 1999 ...
Читать далее »Папа Францішак узначаліў пахаванне Апостальскага нунцыя ў Аргентыне
Папа Францішак узначаліў пахавальную св. Імшу па памерлым 12 чэрвеня 2019 г. арцыбіскупе Леоне Каленга Бадзікебеле, Апостальскім нунцыі ў Аргентыне. У літургіі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра 15 чэрвеня, узялі ўдзел ватыканскі дыпламаты, скліканыя Францішкам на сустрэчу, якая трывае ў Ватыкане з 13 чэрвеня. “Эўхарыстыя завяршыцца малітвай valedictio, малітвай развітання. Сказаць брату бывай – гэта ўсё роўна як сказаць: ...
Читать далее »Папа Францішак падзяліўся сваім бачаннем місіі Апостальскага нунцыя
13 чэрвеняСвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Апостальскіх нунцыяў, якія працуюць у розных краінах свету. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. У тэксце прамовы, якая была ўручана дыпламатычным прадстаўнікам, Папа нагадаў, што нунцый павінен быць “чалавекам Божым”, які не падманвае бліжняга, не распаўсюджвае плётак, “захоўвае вочы і вушы чыстымі ад бруду свету”. “Ён не дазваляе падмануць сябе мірскімі каштоўнасцямі, ...
Читать далее »