3 мая 2025 года для невялікай вёскі Удзела, што ў Глыбоцкім раёне, стала памятнай датай, якая будзе запісана ў гісторыі мясцовай парафіі, якой апякуюцца айцы францішкане. У гэты дзень была ўрачыста адчынена і асвечана “Сяліба Беззаганнай”. “Сяліба Беззаганнай”, якую яшчэ проста называюць Домам Марыі, — гэта месца духоўнага адпачынку і ўзросту, пакуль што моладзі, але ў будучым і кожнага жадаючага, ...
Читать далее »Архив меток: адкрыццё
Адкрылі магілу св. Тэрэзы Авільскай праз 500 гадоў пасля яе смерці
28 жніўня ў кляштары кармелітаў босых у іспанскім горадзе Альба-дэ-Тормес адбылося адкрыццё магілы святой Тэрэзы Авільскай. Містычка і доктар Касцёла памерла 4 кастрычніка 1582 года. Дыяцэзія Авілы паведаміла, што цела святой знаходзіцца ў некранутым стане. Адкрылі магілу св. Тэрэзы Авільскай “Мы адкрылі магілу св. Тэрэзы і праверылі, ці знаходзіцца яе цела ў такім жа стане, як падчас апошняга адкрыцця ў ...
Читать далее »У Навагрудку адбылося ўрачыстае адкрыццё крыпты імя св. Дамініка і біскупа Віта
27 красавіка пры касцёле святога Арханёла Міхала адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне крыпты-капліцы імя св. Дамініка і біскупа Віта, якое прымеркаванасёлетняму вялікаму юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала. Урачыстасць узначаліў біскуп-намінат Уладзімір Гуляй. Святакаванне пачалося са св. Імшы, якая сабрала Навагрудчан і гасцей з розных куткоў Беларусі. У казанні, біскуп-намінат заклікаў вернікаў: “абудзіць у сэрцах жаданне прыняць сённяшняе Слова, і ...
Читать далее »У Дамаску адкрыецца першы факультэт каталіцкай тэалогіі
Восенню ў Дамаску пачне працаваць першы ў Сірыі факультэт каталіцкай тэалогіі. 1 кастрычніка 2021 г. ВНУ, створаная ўказам Прэзідэнта ад мая 2019 г., прыме каля 90 студэнтаў. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 28 жніўня. Стварэнне новай адукацыйнай установы падтрымаў кардынал Марыа Дзэнары, Апостальскі нунцый у Сірыі. Першапачаткова сядзібай факультэта стане будынак былой школы ў цэнтры сталіцы, які належыць Мельхіцкаму Патрыярхату. Ужо ...
Читать далее »Спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы адбудзецца ў Вялікую суботу
Сёлета, як і ў мінулым годзе, у Вялікую суботу, 3 красавіка 2021 г., адбудзецца спецыяльнае адкрыццё Турынскай плашчаніцы, — паведаміў арцыбіскуп Турынскі Чэзарэ Назілья. Набажэнства пачнецца ў 16.30 і будзе трансліравацца ў СМІ дзякуючы супрацоўніцтву з Дыкастэрыяй па камунікацыі Святога Пасаду. Малітву ў Вялікую суботу ўзначаляць маладыя людзі з Турына, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да Еўрапейскай сустрэчы, першапачаткова запланаванай Супольнасцю ...
Читать далее »У Смаргоні прайшло адкрыццё дзявочага клуба «Нашы сакрэты»
17 студзеня ў араторыі імя св. Яна Боска, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханела, адбылося адкрыццё дзявочага клуба «Нашы сакрэты», паведамляе sdb.by. Ідэя арганізаваць клуб для дзяўчат з’явілася з жадання паспрабаваць адрадзіць хрысціянскія духоўныя каштоўнасці і традыцыі сярод дзяўчынак — будучых добрых хрысціянак і сумленных жанчын нашага грамадства. Восем маладых жанчын, сярод якіх аніматары і маладыя мамы, разам з ...
Читать далее »14 лютага адкрылася інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў «Добры Пастыр»
14 лютага, ва ўспамін св. Кірыла і Мяфодзія, а таксама св. Валянціна, у Беларусі адкрылася новая хрысціянская інтэрнэт-крама Dobry-pastyr.by. У ёй можна набыць розныя хрысціянскія сувеніры, пачынаючы ад handmade паштовак, заканчваючы сувенірамі для аўто. «Сёння свет вельмі патрабуе сведчання пра Бога, а таксама Яго дабрыні. Так і нарадзілася ідэя гэтай крамы – каб праз прыгожыя дызайнерскія рэчы кожны чалавек мог ...
Читать далее »Cалезіянскі моладзевы араторый запрашае на адкрыццё спартыўнай пляцоўкі ў Смаргоні
28 жніўня ў 19.00 у Смаргонi адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ўніверсальнай спартыўнай пляцоўкі каля салезіянскага моладзевага араторыя, якi дзейнiчае пры парафii святога Міхала Арханёла, паведамляе sdb.by. Будаўніцтва пляцоўкі планавалася даўно, бо моладзi, якая наведвае араторый, было неабходна месца для спартыўных забаў. Як і ў араторыях ксяндза Боско, у сучасных араторыях вялікая ўвага надаецца спорту, якi з’яўляецца сродкам выхавання моладзі. Дзякуючы намаганням ...
Читать далее »Святой Імшой у рытмах самбы распачаліся Сусветныя дні моладзі ў Панаме
Увечары 22 студзеня на пачатак 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панама-Сіці адбылася св. Імша, цэлебрацыю якой узначаліў арцыбіскуп Панамскі Хасэ-Дамінго Ульёа Менд’ета, паведамляе Catholic.by. Да цэлебрацыі, якая распачалася спевам на ўваход у гонар Маці Божай Старажытнай — la Antigua — у рытме традыцыйнай лацінаамерыканскай самбы, далучыліся каля трохсот біскупаў, сярод якіх адказны за моладзь у беларускім епіскапаце біскуп Юзаф Станеўскі, ...
Читать далее »У Друі распачаўся другі мастацкі пленэр
17 ліпеня Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек ўрачыста адкрыў мастацкі пленэр у Друі, у якім прымае ўдзел 30 прафесійных мастакоў нашай краіны. Адкрыццё пленэру было дапоўнена духоўнымі спевамі і жывой класічнай музыкай. Нагадаем, што сам пленэр праходзіць у Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы з 16 па 24 ліпеня. Ініцыятарам правядзення з’яўляецца пробашч ...
Читать далее »