Архив меток: а. Віктар Жук

«Рэкалекцыі — гэта не адзіны шлях да паглыблення духоўнага жыцця, але заахвочваць варта». Размова з а. Віктарам Жуком SJ пра развіццё езуіцкіх рэкалекцый у Беларусі

А. Віктар Жук SJ – езуіт родам з Пінска, у Таварыстве Езуса з 2003 года. Бібліст. Святарскае пасвячэнне прыняў у 2014 годзе. Вучыўся ў Італіі, ЗША, Польшчы і Расіі. У 2015–2019 гадах працаваў у Маскве ў Інстытуце св. Тамаша. З ліпеня 2019 года з’яўляецца пробашчам парафіі ў Віцебску. Сёння размаўляем з айцом Віктарам Жуком SJ пра развіццё езуіцкіх рэкалекцый у ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)

З 25 па 27 сакавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) праходзяць духоўныя практыкаванні перад святам Уваскрасення Пана. Праводзіць рэкалекцыі айцец езуіт Віктар Жук, пробашч парафіі Святога Уладзіслава ў Віцебску. Запрашаем да прагляду рэкалекцыйных навук і больш дасканалай падрыхтоўкі да велікодных святаў. Дзень 1.  Дзень 2. Дзень 3. Леанід Юрык, відэа

Читать далее »

Яшчэ два святары затрыманы ў Віцебску (абноўлена)

У другой палове дня 8 снежня ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі святога Уладзіслава, а таксама айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, паведамляе catholic.by. Святары былі затрыманыя і дастаўленыя ў Першамайскі РАУС г. Віцебска, дзе будуць знаходзіцца да суду, прызначанага на 9 снежня. Як паведамілі родныя аднаго з затрыманых святароў, суд будзе праходзіць ...

Читать далее »

Адбудуцца анлайн-рэкалекцыі «Зыход — шлях да свабоды» на youtube-канале езуітаў

На youtube-канале езуітаў будуць арганізаваныя чарговыя анлайн-рэкалекцыі, іх зноў будзе праводзіць а. Віктар Жук SJ, і на гэты раз яны носяць назву «Зыход – шлях да свабоды». Другая кніга ў Бібліі вельмі падыходзіць для таго, каб перад Богам паглядзець на духоўны шлях і асобнага чалавека, і наш шлях як супольнасці вернікаў, часткай якой кожны з нас з’яўляецца. Галоўным матывам кнігі ...

Читать далее »

Айцец Віктар Жук SJ: “У Маніле на працэсію Black Nazarene збіраецца мільён вернікаў”

Айцец Віктар Жук SJ, пробашч парафіі Святога Уладзіслава ў Віцебску, вярнуўся з трэцяй прабацыі айцоў-езуітаў у Філіпінах. Пра Касцёл у Філіпінах і дзейнасць езуіцкага ордэна пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю. — Айцец Віктар, езуіцкая фармацыя даволі доўгая і напружаная. Як так атрымалася, што месцам Вашай трэцяй прабацыі сталі Філіпіны? — Сапраўды, была магчымасць перажыць яе дзе-небудзь у Еўропе ці Амерыцы, ...

Читать далее »

Дзеля большай хвалы Божай. Размова з беларускім езуітам

Інтэрв’ю — гэта звычайна размова тварам у твар, але ў гэты раз хацелася прайсціся побач з чалавекам і пагаварыць, гледзячы з ім у адным напрамку. З кім мы будзем праходжвацца і аб чым гаварыць? Наш суразмоўца — айцец Віктар Жук з Таварыства Езуса, або ордэну езуітаў. Ён нарадзіўся і вырас у Пінску, вучыўся ў звычайнай сярэдняй школе, у 2003 г., ...

Читать далее »

Рэкалекцыі ў маўчанні адбудуцца ў Навагрудку

З 5 па 12 чэрвеня ў Навагрудку пройдуць ігнацыянскія рэкалекцыі. Асаблівасць такіх духоўных практыкаванняў у тым, што яны праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Правядзе рэкалекцыі а. Віктар Жук SJ. Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Падрабязная інфармацыя і запіс да 31 мая па тэлефоне: +375 (29) 376-02-93 (кс. Павел Раманоўскі) або на e-mail: romanowski_pawel@mail.ru grodnensis.by

Читать далее »