Святы Айцец стаў ганаровым грамадзянінам Асці

На другі дзень свайго візіту ў Асці Папа атрымаў ганаровае грамадзянства гэтага горада.

Пасля наведвання сваякоў і пажылых людзей у доме для састарэлых, якія Папа здзейсніў у першы дзень свайго візіту на радзіму продкаў, другі дзень быў прысвечаны публічным мерапрыемствам.

20 лістапада 2022 года, сярод іншага, ён сустрэўся з мэрам Асці Маўрыцыа Разера, прэзідэнтам італьянскага рэгіёну П’емонт Альберта Чырыа і іншымі прадстаўнікамі мясцовых уладаў.

Мэр Асці прысвоіў Папу Францішку ганаровае грамадзянства “за яго цвёрдую прыхільнасць міру ва ўсім свеце і яго штодзённыя заклікі да салідарнасці і братэрства, супраць усіх формаў дыскрымінацыі”. Гэтыя каштоўнасці замацаваныя таксама і ў статуце Асці.

Акрамя таго, тытул ганаровага грамадзяніна нададзены Святому Айцу за яго трывалыя сувязі з Асці і П’емонтам, якія ён падтрымлівае дзякуючы пастаянным кантактам з сям’ёй і мясцовымі ўстановамі. Гэтыя сувязі былі сімвалічна прадстаўлены невялікім пакецікам зямлі, узятай з Брыка Мармарыта каля мястэчка Портакамара, адкуль паходзяць продкі Папы Францішка.

Марыя Валодзіна, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі