Папа Францішак перадаў свае велікодныя віншаванні праваслаўным і каталіцкім вернікам, якія карыстаюцца юліянскім календаром.
“Накіроўваю мае найлепшыя пажаданні нашым братам і сёстрам з Праваслаўных і Каталіцкіх Усходніх і Лацінскіх Цэркваў, якія сёння святкуюць Вялікдзень па юліянскім календары. Няхай Уваскрослы Пан напоўніць іх святлом і мірам, няхай суцешыць супольнасці, якія жывуць у асабліва цяжкай сітуацыі”, — сказаў Пантыфік падчас сустрэчы на малітве Уладарка неба.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку