Святы Айцец едзе ў Ірак не для вырашэння праблем краіны

Рэгістрацыя на Імшу з Папам у Эрбіле. Ілюстрацыйнае фота (ANSA)

Пантыфік едзе ў Ірак не для таго, каб вырашыць усе праблемы краіны, — заявіў Халдэйскі Патрыярхат Вавілона ў адказ на крытычныя каментары ў сацыяльных сетках на тэму Апостальскага візіту Папы Францішка.

У спецыяльным тэксце адзначаецца, што папскі візіт з’яўляецца «гістарычным і ўнікальным, улічваючы абставіны, у якіх жывуць краіна і рэгіён». “Мы лічым яго благаслаўленнем. Спадзяёмся, што яго рэхам стане прымірэнне і аб’яднанне на карысць Ірака”, — сцвердзілі аўтары.

Яны адзначылі, што Папа Францішак «не можа наведаць усе хрысціянскія гарады і ўсе святыні», але прыедзе ў Багдад, Эрбіл, Наджаф, Ур, Масул і Каракош на Нінэвійскай раўніне. Аднак яго задача, не «вяртанне хрысціян, якія эмігравалі за мяжу, або зварот іх маёмасці, прысвоенай некім”. Гэта адказнасць іракскага ўрада, які павінен «стварыць належныя ўмовы для іх вяртання».

“Папа едзе не для таго, каб вырашыць усе праблемы, а, хутчэй, каб выказаць сваю салідарнасць і быць з іракцамі. Ён прынясе пасланне любові, братэрства, згоды, цярпімасці, міру, павагі да жыцця, разнастайнасці і плюралізму”, — гаворыцца ў паведамленні.

Аўтары просяць усіх, хто крытыкуе папскі візіт у сацыяльных сетках, праявіць пазітыўнае стаўленне і падтрымаць усё, што зробіць яго паспяховым. Яны падкрэсліваюць, што ўрад Ірака ўдзячны за гэты візіт, і запрашаюць да малітвы аб яго паспяховым выніку на карысць краіны і яе народа.

У паведамленні нічога не гаворыцца пра новыя рашэнні ўладаў у барацьбе з пандэміяй COVID-19. Да 8 сакавіка 2021 г. у Іраку будуць закрыты мячэці і іншыя месцы культу. Абмежаванні ставяць пад сумнеў удзел вернікаў у сустрэчах з Пантыфікам, паколькі яго візіт павінен прайсці акурат 5-8 сакавіка.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі