«Спявайце Ружанец»: амерыканская спявачка паклала на музыку самую папулярную марыйную малітву

Лаура Гувал, амерыканская каталіцкая спявачка і музыкант, намінаваная на прэмію «Грэмі», запісала новы альбом, які складаецца з ружанцовых малітваў, пакладзеных на музыку.

Спявачка патлумачыла, што яе праца накіравана на пашырэнне папулярнасці Ружанца сярод сучаснага пакалення. «Маці Божая ў сваіх шматлікіх аб’яўленнях прасіла нас маліцца на Ружанцы», — кажа Гувал.

«Я адчула заклік Святога Духа выкарыстоўваць свой музычны дар, каб дапамагчы людзям адчуць Ружанец па-новаму, разважаючы над жыццём Хрыста і аднаўляючы руплівасць да гэтай старажытнай пабожнай практыкі».

Кіруючыся ўласнай адданасцю Маці Божай і ружанцу, спявачка вырашыла служыць Касцёлу, адкрыўшы бясплатны доступ да альбома — у прыватнасці, на такіх платформах, як Spotify, Apple Music і YouTube.

Такім чынам яна імкнецца даць каштоўную крыніцу малітвы кожнаму, хто хоча маліцца на ружанцы. «Я спадзяюся, што мой мастацкі ўнёсак у гэта моцнае набажэнства адновіць вопыт малітвы людзей і ў канчатковым выніку наблізіць іх да Езуса праз Яго Маці Марыю», — заключыла Гувал.

Цалкам альбом можна паслухаць па спасылцы Laura Huval — Sing the Rosary

credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі