Штучны інтэлект зноў прадставіў аблічча Езуса на падставе Турынскай плашчаніцы

Турынская плашчаніца ўяўляе сабой палатно даўжынёй 4,37 м і шырынёй 1,13 м, на якім можна ўбачыць выяву закатаванага мужчынскага цела. Захоўваецца яна ў саборы Турына. Як абвяшчае традыцыя, менавіта ў гэтае палатно было загорнута цела Езуса пасля Яго пакутніцкай смерці на крыжы.

У жніўні гэтага года брытанская газета «Daily Star» апублікавала на сваім партале вынікі цікавага эксперыменту. Журналісты далі штучнаму інтэлекту заданне стварыць выяву фігуры, адлюстраванай на Плашчаніцы.

Аблічча Езуса паводле Турынскай плашчаніцы

Твар і грудзі чалавека, згенераваныя штучным інтэлектам, дзіўна падобныя на выявы Езуса, вядомыя, напрыклад, з каталіцкай іканаграфіі. Прыгожы і даволі малады чалавек з Плашчаніцы мае выцягнуты хударлявы твар, бараду і вусы,а таксама доўгія валасы.

Аналагічнае заданне ўжо ставілася перад штучным інтэлектам год таму.

Мужчына на гэтай выяве стылізаваны па-іншаму і мае крыху іншую форму вачэй, але ў астатнім выглядае падобным.

pl.aleteia.org
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі