Мы спадзяёмся, што да канца 2024 года Сабор Нотр-Дам дэ Пары будзе зноў адкрыты для вернікаў і наведвальнікаў, — прызнаўся настаяцель парыжскай катэдры ў інтэрв’ю Vatican News.
У Вялікую пятніцу 2022 года мінула тры гады з моманту трагічнага пажару, падчас якога згарэў дах храма. Ксёндз Патрык Шавэ адзначыў, што пастаянна пераконваецца ў тым, наколькі парыжане прывязаны да свайго сабора. Яны з нецярпеннем чакаюць таго дня, калі зноў стануць на яго парозе. Гэта будзе храм, якога яны раней не ведалі, цалкам ачышчаны і адрэстаўраваны, — распавёў святар.
“Мы пачынаем трэці этап рэканструкцыі, самы далікатны. Перабудуем скляпенне над нефам і ўмацуем іншыя часткі скляпення. Вядуцца працы над фермай даху і аднаўленнем шпіля. Усе тры будоўлі вядуцца адначасова. Спадзяемся, што ў канцы 2024 года можна будзе ўвайсці ў катэдру”, — сказаў пробашч Сабор Парыжскай Божай Маці.
Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку