“У той дзень, калі настаў вечар, Езус сказаў сваім вучням:. Адпусціўшы людзей, яны забралі Яго з сабою, калі быў у чаўне. І былі з Ім іншыя чаўны.
І ўзнялася вялікая бура. Хвалі залівалі човен, так што човен ужо напаўняўся.
А Ён спаў на карме каля ўзгалоўя. Будзяць і кажуць Яму: Настаўнік, не хвалюе цябе, што мы гінем? І, устаўшы, Ён забараніў ветру і сказаў мору: Замоўкні і супакойся. І вецер сціх, і настала вялікая ціша.
І сказаў ім: Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры? Яны напоўніліся вялікім страхам і гаварылі паміж сабой: Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?”
“Пераправімся на той бок”: ці можна лепш апісаць наша жыццё? Мы ўсе ведаем, што жыццё — гэта падарожжа, пераход з аднаго месца ў іншае, перажыванне кожнага кроку з радасцю і спакоем. І ў гэтае падарожжа мы пакліканы ўзяць Езуса, такім, якім Ён з’яўляецца, не накідваючы на Яго маску, не чакаючы, што Ён будзе адпавядаць нашым жаданням, не бачачы ў Ім своеасаблівай страхоўкі ад бяды ці няшчасных выпадкаў. Цяжка наблізіцца да Езуса без чаканняў, аднак гэта важная ўмова для таго, каб па-сапраўднаму адчуць Яго прысутнасць у жыцці.
Сённяшняе Евангелле паказвае нам буру і Езуса, які спіць у чаўне. Мы вельмі часта адчуваем сябе чаўнамі, згубленымі ў моры жыцця, якія не маюць надзеі дабрацца да іншага берага. Здаецца, што і ў нашым чоўне Езус заснуў, бо ніякая боская сіла не ўздымаецца, каб вызваліць нас ад цяжкасцей. Мы прагнем, каб падчас жыццёвага падарожжа Бог праяўляў сябе, прынамсі ў самыя цяжкія моманты, нейкім чынам умешваўся ў яго. Аднак, мы адчуваем моманты, калі Бог спіць, і тады ў нас нараджаецца трагічнае і дэстабілізуючае ўражанне, што Бог насамрэч не клапоціцца пра нас, што ён нас пакінуў.
Гэта адбываецца таму, што мы яшчэ не маем веры. Езус прачынаецца не ад хваляў, а ад адчайнага крыку вучняў. Устаўшы, Ён забараняе ветру і кажа мору: “Замоўкні і супакойся.!” А пасля, звяртаючыся да вучняў і кажа: “Чаго вы такія баязлівыя? Яшчэ не маеце веры?”.
Тады апосталы, а сёння, мы, малаверныя людзі. Сапраўды ў нас усё яшчэ няма веры. І яна не з’явіцца пакуль мы не распазнаем Хрыста прысутнага ў нашым жыццёвым чоўне. Мы ўсё яшчэ самі задаёмся пытаннем: “Хто Ён такі, што і вецер, і мора слухаюцца Яго?”. Езус здаецца незнаёмым для вучняў. Нягледзячы на тое, што яны прабывалі з Ім шмат чаму, на самой справе яны не ведаюць хто Ён. “Хто Ён такі?”.
Гэтае пытанне прымушае нас чытаць Евангелле. Бо толькі дзякуючы Божаму Слову мы зможам даць сабе адказ на яго.
З Евангелля мы бачым, што Езус з’яўляецца Месіяй, Сынам Божым, Жаніхом, Святым Божым, Сынам Юзафа, Прарокам, Сынам Марыі і г.д. Кожнае імя — гэта спроба паказаць кім Езус з’яўляўся для людзей. Але імя, нават самае прыгожае, ніколі не раскрывае таямнічасць асобы, а тым больш асобы Езуса. Евангеліст Марк прымушае нас задумацца і зноў запытацца ў сябе: “Кім для мяне, для нас з’яўляецца Езус?”.
Вера патрабуе ад нас магчымасці бачыць і супрацьстаяць жыццёвай буры, пачынаючы ад нябачнага, гэта значыць ад даверу да Пана, які мацнейшы за нашы страхі і які ведае, што нам патрэбна.
Разважанне падрыхтаваў кс. Аляксей Ляшко
для друку