21–22 жніўня ў Браславе адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў.
Праграма ўрачыстасці:
Пятніца, 21 жніўня:
18.30 – Ружанцовая малітва;
19.00 – Святая Імша;
20.00 – Вечар арганнай музыкі. Выканаўца: салістка канцэртнага зала Сафійскага сабора г. Полацка, заслужаная артыстка Беларусі Ксенія Пагарэлая;
Субота, 22 жніўня:
08.30 – Святая Імша перад абразом Маці Божай;
09.30 – Ружанцовая малітва;
11.00 – Урачыстая святая Імша на палявым алтары.
У сувязі з пандэміяй каранавірусу адмяняюцца ўсе пілігрымкі, а таксама начныя цэлебрацыі.
Арганізацыйныя заўвагі:
- Вялікая просьба да вернікаў, якія хочуць падчас урачыстасці прыняць Святую Камунію, загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
- Інтэнцыі на святыя Імшы а таксама малітоўныя падзякі і просьбы да Маці Божай, просьба запісаць загадзя, іх можна будзе пакінуць у касцёле.
- Усіх, хто будзе ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях, просяць памятаць аб неабходнасці захавання сацыяльнай дыстанцыі і выкарыстання масак.