25 чэрвеня бура нарабіла шмат шкоды ў Уле і наваколлі: былі паламаныя дрэвы, пашкоджаныя дахі дамоў, платы, вецер пазносіў цяпліцы. Пацярпеў ад стыхіі і касцёл у Уле: у ім часткова пашкоджаны дах.
Зараз ульская парафія нешматлікая і сваімі сіламі не можа справіцца з наступствамі ўрагана. Таму пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Півавар звяртаецца да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай аб дапамозе.
Няхай Усемагутны Бог узнагародзіць усіх ахвярадаўцаў!
Рэквізіты для ахвяраванняў
Религиозная община «Приход Святых петра и Павла в г.п. Бешенковичи Витебской епархии Римско-католической церкви в Республике Беларусь»
211361 г.п. Бешенковичи ул. Урицкого, д. 5
УНП 300910756
р/с BY72 AKBB 3015 3507 5002 2220 0000
ЦБУ №203 ф-ла №215 ОАО АСБ «Беларусбанк» в г.п. Бешенковичи
БИК AKBBBY21215
Председатель приходского совета
Александр Казимирович Пивовар
***
Парафія ў Уле вядзе сваю гісторыю ад сярэдзіны ХVII стагоддзя. Сучасны храм быў збудаваны ў 1853 – 1864 гадах, калі тут працавалі ксяндзы Янусевіч і Мотуз. Пра ксяндза Мотуза сучаснікі ўспаміналі: “Незвычайны гэта быў чалавек. Просты, можа троху сярмяжны, жыў толькі дзеля сваёй ідэі. Касцёл, парафія былі адзінай мэтай жыцця — пакладаў на гэта ўсе працы і малітвы… Плён яго працы застаўся багаты — сёння ўся парафія ўмее чытаць і спявае найлепей у ваколіцы”.
У другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя тут перыядычна прамаўляліся казанні на беларускай мове, што ў тыя часы было рэдкасцю.
На пачатку ХХ стагоддзя Ульская парафія мела амаль пяць тысяч вернікаў. На жаль, зараз у выніку палітыкі ваяўнічага атэізму іх колькасць зменшылася больш як у сто разоў. І хоць вежы касцёла былі разбураныя, сам будынак выстаяў і дачакаўся тых часоў, калі ў яго сценах зноў гучыць Божае слова.
То не дамо жа яму зноў быць занядбаным!
