Папа Францішак правядзе Імшу Вячэры Пана на тэрыторыі турмы

У Вялікі чацвер, 18 красавіка 2019 года, Папа Францішак наведае турму ў Вэлетры, недалёка ад Рыма, і ўзначаліць на яе тэрыторыі Імшу Вячэры Пана. Аб гэтым паінфармавала Зала Друку Святога Пасаду.

Святы Айцец сустрэнецца з зняволенымі, грамадзянскімі супрацоўнікамі і агентамі пенітэнцыярнай паліцыі. Падчас эўхарыстычнай цэлебрацыі ён абмые ногі дванаццаці зняволеным.

Ужо ў чарговы раз Пантыфік узначаліць св. Імшу Вячэры Пана ў месцы зняволення. Раней ён рабіў гэта ў рымскай турме “Regina Coeli”, а два гады таму – у турме “Paliano”, на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына, недалёка ад Рыма.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі