Гэтую радасную вестку перадаў католікам у Лахоры арцыбіскуп Себасцьян Шоў падчас св. Імшы ў свята св. Яна Боска, апекуна моладзі. «Гэта вялікі дзень для касцёла ў Пакістане, які з’яўляецца меншасцю ў мусульманскай краіне», — сказаў кс. Фрэнсіс Гульзар, генеральны вікарый дыяцэзіі Лахор.
20-гадовы мужчына аддаў сваё жыццё каб тэрарыст-смяротнік не ўвайшоў у запоўнены вернікамі храм, дзе Акаш Бахір працаваў валанцёрам. «Я памру, але я не пушчу цябе», — крыкнуў ён тэрарысту, які ў рэшце рэшт падарваў бомбу звонку. У касцёле працягвалася набажэнства, у якім прымалі ўдзел больш за тысячу чалавек. Калі б тэрарыстам удалося пранікнуць унутр, адбылася б вялікая бойня.
Тэракты, у якіх загінуў Бахір, адбыліся ў Лахоры ў 2015 годзе падчас Вялікага посту, калі вернікі сабраліся на пакаянную службу. Іх здзейснілі два тэрарыста-смяротніка. Адзін з іх падарваў сябе каля касцёла Хрыста (які належыць Нацыянальнаму касцёлу Пакістана), а другі паспрабаваў пракрасціся ў каталіцкі храм святога Яна. У выніку нападаў загінулі 17 чалавек і 70 атрымалі раненні.
Пераклад Лаліты Арлоўскай
