Архив меток: мучанік

Асвячэнне помніка мучаніку а. Станіславу Міхальскаму адбылося ў Вішневе

13 ліпеня ў Вішневе (Валожынскі раён) адбылося асвячэнне новага помніка а. Станіславу Міхальскаму, які служыў у Вішневе з 1944 года, дзе і быў замучаны камсамольцамі ў 1950 годзе напярэдадні свята Божага Нараджэння. Айцец Станіслаў належаў да Таварыства Езуса і вызваўся быць скіраваным на тэрыторыі, дзе ў той час не хапала святароў, у рамках так званай “усходняй місіі” Віленскай дыяцэзіі неўзабаве ...

Читать далее »

Папа Францішак: ксёндз Міхал Рапач – пастыр паводле сэрца Езуса

Папа адзначыў прыклад польскага святара Міхала Рапача, мучаніка камуністычнага пераследу, беатыфікаванага 15 чэрвеня 2024 года ў санктуарыі Божай міласэрнасці ў кракаўскіх Лагеўніках. “Учора ў Кракаве быў беатыфікаваны ксёндз Міхал Рапач, пастыр паводле сэрца Езуса, верны і шчодры сведка Евангелля, які спазнаў нацысцкі і савецкі пераслед і адказаў на яго дарам свайго жыцця”, — сказаў Пантыфік на заканчэнне сустрэчы з вернікамі ...

Читать далее »

Папа Францішак кананізуе праціўніка прапаганды і мучаніка за праўду

15 мая 2022 года на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа Францішак кананізуе дзесяць благаслаўлёных. Сярод іх айцец Ціт Брандсма – галандскі кармеліт, прафесар, пісьменнік і журналіст. 19 студзеня 1942 года 60-гадовы Ціт Брандсма (свецкае імя якога Ано Шурд) быў арыштаваны за крытыку нацызма і за намаганні, накіраваныя на захаванне антынацысцкай лініі ў галандскім каталіцкім друку. Праз некалькі месяцаў ён ...

Читать далее »

Пачаўся дыяцэзіяльны этап беатыфікацыйнага працэсу першага пакістанскага мучаніка

Гэтую радасную вестку перадаў католікам у Лахоры арцыбіскуп Себасцьян Шоў падчас св. Імшы ў свята св. Яна Боска, апекуна моладзі. «Гэта вялікі дзень для касцёла ў Пакістане, які з’яўляецца меншасцю ў мусульманскай краіне», — сказаў кс. Фрэнсіс Гульзар, генеральны вікарый дыяцэзіі Лахор. 20-гадовы мужчына аддаў сваё жыццё каб тэрарыст-смяротнік не ўвайшоў у запоўнены вернікамі храм, дзе Акаш Бахір працаваў валанцёрам. ...

Читать далее »

Францішак заклікаў натхняцца сведчаннем новага благаслаўлёнага

Папа заклікаў вернікаў натхняцца прыкладам італьянскага мучаніка, кс. Альфрэда Крэманэзі, будуючы братэрства і будучы місіянерамі ў сваіх асяроддзях. Адмысловы заклік ён скіраваў 20 кастрычніка 2019 г. “Учора ў Крэме быў абвешчаны благаслаўлёным мучанік, кс. Альфрэда Крэманэзі, святар з Папскага інстытута замежных місій. Забіты ў Бірме ў 1953 г., ён быў нястомным апосталам супакою і руплівым сведкам Евангелля, аж да аддання ...

Читать далее »