Новая гіганцкая фігура Хрыста будзе большай, чым у Рыа

У горадзе Энкантада на поўдні Бразіліі будуецца гіганцкая статуя Хрыста-Заступніка, якая будзе вышэйшая за сусветна вядомую статую Хрыста-Адкупіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра, паведамляе onet.pl.

Хрыстус Абаронца ў Энкантада будзе вышынёй 43 метры (статуя Хрыста ў Рыа — усяго 38 метраў). У цэнтры фігуры будзе размешчаны ліфт, які паднясе наведвальніка да агляду на вышыню каля 40 метраў.

Аднак гэта будзе не самая высокая фігура Хрыста ў свеце. Вышэйшы — Хрыстус у польскім Свебодзіне, які мае разам з асновай 52,5 метра ў даўжыню, як і фігура Езуса на інданезійскім востраве Сулавесі (Цэлебес).

Будаўніцтва фігуры было пачата ў 2019 годзе па ініцыятыве мясцовага палітыка Адраальда Канзаці, які памёр у сакавіку гэтага года, пасля заражэння каранавірусам. Як і той, што ў Рыа, Хрыстус стаіць з разпрасцертымі рукамі.

Па словах арганізатараў, Асацыяцыі сяброў Хрыста, рэалізацыя праекта, кошт якога складае каля 350 тысяч даляраў, павінна скончыцца да канца гэтага года.

Будаўніцтва фінансуецца за кошт сродкаў прыватных асоб і кампаній.

для друку для друку