У верасні 2017 года ў нямецкіх гарадах Оснабрук і Вестфалія, дзе праводзіліся мірныя перамовы і адбылося падпісанне знакамітага Вестфальскага міру, пройдзе наступная Міжрэлігійная сустрэча за мір, арганізаваная каталіцкай дабрачыннай “Супольнасцю св. Эгідзія”, паведамляе Ватыканскае радыё.
Аб гэтым было абвешчана 20 верасня 2016 года на заканчэнне Сусветнага дня малітвы за мір у Асізі, у якім прымаў удзел Папа Францішак.
Вестфальскі мір паклаў канец так званай Трыццацігадовай вайне, якая пачалася з сутыкнення паміж пратэстантамі і католікамі Свяшчэннай Рымскай Імперыі і працягвалася з 1618 па 1648 гг., закрануўшы практычна ўсе еўрапейскія краіны. Адным з вынікаў Вестфальсага міру было ўстанаўленне прававой роўнасці паміж католікамі, лютэранамі і кальвіністамі.
для друку