Наступная сустрэча Патрыярха Кірыла і Папы Францішка можа прайсці ў Еўропе

guajtaДаследчык усходняга хрысціянства, іераманах Рускай праваслаўнай царквы Іаан (Гуайта) мяркуе, што візіту Папы Рымскага ў Маскву будзе папярэднічаць шэраг іншых яго сустрэч з Патрыярхам.

«Спачатку павінна адбыцца яшчэ адна сустрэча ў адным з еўрапейскіх гарадоў. Разглядаюцца, у прыватнасці, Вена, а таксама Будапешт, Бялград або Бары. Не сустрэча ў аэрапорце, а серыя рэлігійных мерапрыемстваў, выразных і зразумелых для ўсіх вернікаў», — сказаў айцец Іаан (у свеце Джаванні) у інтэрв’ю газеце «La Repubblica«.

Затым, прадоўжыў ён, павінен услед адбыцца візіт Патрыярха ў Ватыкан, гэта стане «важным крокам, які не выклікае занадта шырокай палемікі», і «толькі тады можна будзе, нарэшце, думаць пра візіт Папы Рымскага ў Маскву».

Па матэрыялах Інтэрфакс-рэлігія

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі