На Вялікдзень у Мексіцы асвяцілі самую вялікую ў краіне статую Хрыста

9 красавіка, у Велікодную нядзелю, у Мексіцы адбылося асвячэнне фігуры Хрыста Міру — самай вялікай статуі ў краіне. Манументальная скульптура вышынёй амаль 33 метры знаходзіцца на вяршыні ўзгорка Веры і Рэлігіі ў Табаска (штат Сакатэкас).

У асвячэнні прынялі ўдзел губернатар штата Дэвід Манрэаль Авіла, прэзідэнт акругі Табаско Гіл Марцінес і пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця а. Луіс Мануэль Луэвана Дыяс, які асвяціў статую і перадаў пасланне веры і надзеі для тысяч вернікаў.

Мігель Рома, мастак, які стварыў статую, сказаў, што на праца над статуяй доўжылася больш за два гады. «Калі прыглядзецца, то можна ўбачыць, што твар зроблены вельмі добра. Статуя Хрыста Збавіцеля ў Бразіліі вельмі прыгожая, але выглядае неяк геаметрычна, уключаючы рукі, твар і ўсё. Але гэта не для мяне. Я схільны да рэалізму і ў такім маштабе гэтага цяжка прытрымлівацца; у маленькім маштабе працаваць значна прасцей, але ў такім маштабе сапраўды вельмі складана», — патлумачыў мастак.

Скульптура зроблена са сталі і розных відаў палімераў. Унутры ёсць лесвіцы і чатыры пляцоўкі, а таксама назіральныя пляцоўкі для наведвальнікаў.

Статую назвалі Хрыстом Міру, таму што яе ініцыятары жадаюць міру і спакою жыхарам штата Сакатэкас, ахопленага арганізаванай злачыннасцю. Некаторыя сцвярджаюць, што скульптура Хрыста Міру ў Мексіцы большая, чым скульптура Хрыста Збаўцы ў Бразіліі. Аднак вышыня статуі ў Рыа-дэ-Жанэйра разам з пастаментам складае 38 метраў, а агульная вышыня статуі ў Табаско складае 33 метры.

Самай вялікай скульптурай Езуса з’яўляецца скульптура Хрыста Валадара, якая знаходзіцца ў Свебадзіне (Польшча) і мае агульную вышыню каля 52 метраў, за ёй ідзе статуя ў Качабамбе (Балівія), вышыня якой разам з пастаментам складае 40 метраў. Статуя Хрыста з Тыуатлана ў штаце Веракрус (Мексіка) мае вышыню больш за 31 метр.

У цяперашні час у Бразіліі будуецца статуя Езуса Хрыста, вышыня якой перавысіць 42 метры.

Па матэрыялах CREDO
Пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі