На Філіпінах тры браты сталі святарамі ў адзін дзень

Адзін хацеў стаць міліцыянерам. Другі — настаўнікам, трэці — доктарам. Як гэта так, што ўсе сёння ў кляштары?

Джэсі, Джэстані і Джэрсан Авеніда (Jessie, Jestonie i Jerson Avenido) былі пасвечаны ў сераду, 8 верасня, у свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Усе яны належаць да Кангрэгацыі Найсвяцейшых Стыгатаў, заснаванай у Італіі.

Урачыстасць іх пасвячэння адбылася на Філіпінах.

“Мець святара ў сям’і — гэта бласлаўленне. Але тры — гэта ўнікальна!” – дзеляцца сваёй радасцю бацькі. Тата святароў — фермер і ахоўнік. Маці — няня. Яны жылі сціпла, але кахання заўсёды ім хапала.

Нягледзячы на ​​тое, што браты былі высвечаны адначасова, кожны ішоў сваім шляхам. Старэйшы, 30-гадовы Джэсі, прыйшоў у манастыр у 2008 годзе, 29-гадовы Джэстані і 28-гадовы Джэрсан у 2010 годзе.

Спачатку Джэсі хацеў быць паліцэйскім і інжынерам-электрыкам. Ён нават паступіў у інжынернае вучылішча. Джэстані хацеў быць настаўнікам, а Джэрсан — лекарам.

“Мы выбралі гэтае пакліканне не выпадкова, не прымусова, а па ўласным жаданні”, — запэўнілі яны пасля пасвячэння.

«Мы не з багатай сям’і, але мы вельмі багатыя на любоў да Госпада і Яго Касцёла», — сказаў а. Джэсі Авеніда пасля ўрачыстасці. Тры браты таксама расказалі, што ў іх ёсць яшчэ малодшы брат… які таксама думае пра святарства!

Па матэрыялах pl.aleteia.org
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі