У апошнія дні сусветныя СМІ абляцела відэа са святаром, які служыць святую Імшу ў касцёле на Філіпінах, нягледзячы на зруйнавальны тайфун.
Падчас тайфуну, які ў сярэдзіне снежня 2021 г. пранёсся на Філіпінах, загінуў па меншай меры 401 чалавек; 662 тыс.чалавек былі эвакуяваныя, а ў цэлым трагедыя закранула 1,8 млн. жыхароў.
Калі адбыўся тайфун, з касцёла Беззаганнага Сэрца Марыі ў горадзе Тагбіларан на востраве Бохол трансліравалася св.Імша, якую ўзначальваў а. Віргіліа Салас.
Святар не прыпыніў цэлебрацыю Эўхарыстыі, нягледзячы на моцныя парывы ветру, што ўрываліся ў храм.
CREDO
пераклад Catholicnews.by
