Мэрыя Барселоны хоча замяніць калядную інсталяцыю ў цэнтры горада свецкай дэкарацыяй

Ілюстрацыйнае фота

Замест батлейкі на плошчы Святога Якуба ўстановяць шматпрамянёвую зорку з падсветкай. Жыхары горада, як супраціў такому рашэнню гарадскіх уладаў, плануюць сустрэцца 15 снежня на плошчы. Прагучаць калядныя песні, а на плакатах будуць выявы ясляў і батлеек.

Гарадскія ўлады Барселоны ў пераважнай большасці складаюцца з сацыялістаў і прыхільнікаў сепаратызму. Яна ўхваліла рашэнне аб зняцці каляднага ўпрыгожвання на галасаванні 29 лістапада 2024 года. Мясцовыя фракцыі адхілілі прапанову Народнай партыі, якая патрабавала вярнуць традыцыйныя батлейкі на плошчу святога Якуба і ўшанаваць рэлігійны характар ​​святаў прысутнасцю прадстаўнікоў гарадскіх уладаў.

Гэты дакумент павінен быў абавязаць гарадскія ўлады «святкаваць Божае Нараджэнне ў горадзе Барселона як хрысціянскае свята, якім яно і з’яўляецца, з павагай да характэрных для яго сімвалаў і традыцый». Рэзалюцыя, якая спасылалася на хрысціянскую традыцыю і культуру, не атрымала падтрымкі левых. Замест каляднага ўбрання мэрыя прагаласавала за ўстаноўку перад ратушай зоркі з дваццаццю прамянямі.

Як піша партал religionenlibertad.com, гэта ўпрыгожванне будзе каштаваць 145 тысяч еўра. Як нагадваюць СМІ, у Барселоне ўжо былі дзіўныя і чужыя хрысціянскаму духу святочныя інсталяцыі.

Нягледзячы на ​​гэта, батлейка на плошчы Святога Якуба, паводле старажытнай традыцыі, заўсёды нагадвала жыхарам вестку Божага нараджэння: радасць прыйсця Збаўцы чалавецтва.

Паводле credo.pro
пераклад Марыны Ткач

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі