Каталіцкі святар з Іспаніі прэтэндуе на ўдзел у «Еўрабачанні-2017»

padre-damianКаталіцкія вернікі працягваюць радаваць сваімі талентамі і ўдзельнічаць у папулярных свецкіх конкурсах. На гэты раз удзельнікам «Еўрабачання-2017» можа апынуцца малады святар Даміян. Ён — сярод прэтэндэнтаў, каб прадставіць на конкурсе Іспанію, паведамляе katolik-gomel.by

Святара пад сцэнічным імем Padre Damián ужо палюбілі ў Іспаніі пасля яго выступу ў нацыянальнай версіі шоў «Голас». А зараз ён удзельнічае ў адборы на «Еўрабачанне» з песняй «Тысяча сонцаў». Паколькі Іспанія ўваходзіць у лік арганізатараў папулярнага песеннага конкурсу, яе прадстаўнік аўтаматычна трапляе ў фінал. Іспанія вызначыць свайго ўдзельніка «Еўрабачання» у сакавіку 2017 года, а сам конкурс пройдзе ў маі ва Украіне.

Нагадаем, у 2015 годзе на ўдзел у «Еўрабачанні» прэтэндавалі манахіні з Мальты.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі