«Каталіцкі Веснік» віншуе галоўнага рэдактара з Днём нараджэння!

Паважаны ксёндз Віктар!

З нагоды дня нараджэння прыміце самыя шчырыя віншаванні! У гэты дзень перадусім хочам пажадаць Вам моцнага здароўя, шчодрых дароў Духа Святога, вытрываласці і мудрасці ў святарскім служэнні, поспехаў і здзяйснення ўсіх Вашых неверагодных мараў.

Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы, а сэрца напаўняе радасць. Няхай Маці Божая заўсёды абараняе ад небяспекі і атуляе сваёю бясконцай любоўю.

З малітвай рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» і наведвальнікі catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі