Камера 21 у Асвенцыме. А ў ёй — барэльеф Сэрца Езуса

Гэтыя выявы, зробленыя на сцяне камеры канцлагера, такія ж кранальныя і натхняльныя, як і працы Караваджа…

Каталіцкае мастацтва выконвала ў гісторыі мноства функцый — ад адукацыйнай да духоўнай. Аднак самыя вядомыя і шанаваныя шэдэўры знікаюць перад простым барэльефам на сцяне камеры ў нацысцкім канцлагеры Асвенцым.

Разьба на сцяне

Выява хоць і надзвычай простая і некаляровая, але ўражанне ад яе моцнае. Хтосьці выразаў гэты твор мастацтва на сцяне ў самы адчайны для яго час. Сутыкнуўшыся з жахам і адчаем, якія былі штодзённым рэжымам канцэнтрацыйных лагераў, гэты барэльеф выказвае надзею і давер, якія чалавек удзяляе Хрысту.

У гісторыі канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц (нямецкая назва Асвенцыма) не ўзнікае натхняльных гісторый пра хрысціянскую стабільнасць перад пераследам. Менавіта так святы Максіміліян Марыя Кольбэ аддаў жыццё, каб выратаваць зняволенага, за што потым быў кананізаваны.

Мастацтва ў лагеры смерці

За вуглом камеры, дзе знаходзіўся айцец Кольбэ, можна ўбачыць яшчэ адзін прыклад непахіснасці чалавека ў веры. На сцяне ў камеры 21 блока смяротнікаў знаходзяцца два барэльефы — выява Найсвяцейшага Сэрца Езуса і сцэна Укрыжавання.

Сястра Кэці ДэВіка, настаяцельніца Рэдвудскага манастыра, аўтарам гэтых выяў назвала Стэфана Ясінскага, паручніка Узброеных Сіл Польшчы. Ясінскі, ваеннапалонны, царапаў гэтыя выявы па сценах пазногцямі. Ён памёр у Асвенцыме ў 1944 годзе, але яго вызнанне веры захавалася да нашых дзён.

Сэрца Езуса ў Асвенцыме

Пра зняволенага, які пакінуў гэты незвычайны мастацкі след у людзей, сястра ДэВіка пісала: «Дзякуючы чаму сэрца Стэфана не скамянела ад горычы? Што перашкаджала яму ненавідзець ворагаў? Хутчэй за ўсё — малітва. Чакаючы прысуду ў камеры, ён намаляваў гэты малюнак пазногцем. Хацеў, каб яго сэрца было падобна на Сэрца Хрыста. «Сэрца Езуса — гэта вобраз нашага сапраўднага сэрца». Магчыма, Стэфан Ясінскі знайшоў сваё сэрца ў Сэрцы Хрыста …

Па матэрыялах CREDO 
Пераклад Марыны Сінкевіч

для друку для друку