Эўхарыстычная працэсія распачалася святой Імшой у катэдры св. Патрыка на Манхэтэне. Затым вернікі прайшлі па вуліцах Нью-Ёрка. Як падкрэсліваюць арганізатары, у працэсіі ўзялі ўдзел каля 5 тысяч чалавек.
Яна прайшла праз адну з самых транспартна актыўных вуліц горада. Нямала мінакоў спыняліся каб на імгненне ўкленчыць.
«Многія былі расчуленыя да слёз, калі мы ішлі па Таймс-сквер у гадзіну пік у суправаджэнні паліцыі», — сказаў адзін з удзельнікаў працэсіі.
Непасрэдна перад працэсіяй адбылася святая Імша. У гаміліі кс. Майк Шміц прызнаўся, што спачатку не хацеў арганізоўваць Эўхарыстычную працэсію. Як падкрэсліў святар, часам ён асцерагаецца, што «грамадская думка не зразумее Эўхарыстыю» і людзі не будуць ведаць, як рэагаваць, калі міма іх пройдзе працэсія.
Аднак пасля дадатковых разважанняў ён прыйшоў да высновы, што «гэта менавіта тое, што мы як католікі павінны рабіць». Па словах святара, гэта нагадала яму пра «Езуса, які нёс крыж — у той час Езуса не заўважалі, не разумелі або ненавідзелі амаль усе, хто Яго бачыў».
«Няхай гэтая працэсія будзе тваім выбарам. Скажы: «Божа, я хачу, каб Ты пазнаў мяне ў сваёй хвале, каб я прыпаў да Цябе», — заклікаў кс. Шміц.
Па матэрыялах CREDO
Пераклад Марыны Ткач
фота: twitter
для друку