Імша на вяршыні Кіліманджара: дамініканін маліўся за будучых святароў

Незвычайны подзвіг здзейсніў гарачы альпініст а. Корвін Лоў ОP. Ён падняўся на самую высокую гару Афрыкі, Кіліманджара, дзе адслужыў Імшу.

«Мне ўдалося! Ды не толькі ўдалося дабрацца да вяршыні Кіліманджара (5 895 м над узроўнем мора), але мне нават удалося правесці тут абяцаную Імшу для Хрыста Цара (…). Я маліўся за ўсіх, хто падтрымліваў мяне, за нашых братоў-дамініканаў з семінарыі і за свой прыход Святога Ружанца ў Портлендзе. Пры шматлікасці таго, што магло сарваць гэта, я ўдзячны Богу, што ён даў мне гэтую асаблівую ласку», — напісаў у сваім Facebook а.Лоў.

Дамініканін адправіўся на самую высокую вяршыню Афрыкі разам з групай вернікаў. Падчас сваёй экспедыцыі ён штодня здзяйсняў Эўхарыстыю ў намеры тых, хто атрымлівае адукацыю ў семінарыі братоў-дамініканаў і неўзабаве павінны быць пасвечаны ў святары. Ініцыятыва а. Лоў таксама спалучалася са зборам сродкаў на адукацыю для іх.

«Мне падабаецца казаць, што я ўсходжу па сцежцы як дамініканін, а пакідаю яе як францішканін. Гэта свайго роду жарт для вернікаў, таму што дамінікане апранаюцца ў белае, а францішкане звычайна ў карычневым. Белы трохі нязручны ва ўмовах падарожжа, бо практычна няма магчымасці сціраць адзежу. Таму з часам мой хабіт становіцца карычневым.» — жартуе святар у сваім блогу, у якім вёў рэпартажы з экспедыцыі.

Тым не менш, з некаторымі нязручнасцямі, а. Лоў таксама бачыць перавагі нашэння манаскага адзення на сцежцы. «На пяты дзень да мяне падышоў адзін з правадыроў з іншай групы і спытаў, ці не каталік я, ён не пазнаў мой хабіт (дамінікане не прысутнічаюць у Танзаніі, а толькі ў паўночнай Кеніі), але пазнаў ружанец. Я сказаў, што ў наступным лагеры ў 16.00 будзе Імша і запрасіў яго. Ён не толькі прыйшоў, але і прывёў траіх сваіх таварышаў. Я быў у захапленні!» — паведаміў дамініканін.

Важна адзначыць, што Імша, якую на вяршыні Кіліманджара адслужыў а. Лоў, праводзілася ў дамініканскім абрадзе. Для таго, каб яе цэлебраваць, манах павінен быў прынесці з сабой, у прыватнасці, вагой больш за 7 кг алтар, а таксама Імшал, літургічнае адзенне і прадметы. На працягу ўсёй дарогі ўсё гэта патрабавала асаблівай абароны ад ветру і снегападу.

Aleteia.pl

Пераклад Лаліты Арлоўскай

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі