Каталіцкі праект «Рыбы» (RYBYPROJECT) запускае праект па фармацыі хрысціянскіх музыкаў, мэты якога: стварыць годную альтэрнатыву свецкай музыцы на Беларусі, аб’яднаць хрысціянскіх музыкаў, абудзіць Везувій запалу маладых людзей, знішчыць усялякага роду канкурэнцыю моцай адзінства і павысіць прафесійны ўзровень музыкаў.
— Мы гатовыя з радасцю падзяліцца сваім досведам служэння Пану праз музыку. За плячыма ў нас 2 альбомы, шэраг выступаў на фестывалях, дыяцэзіяльных днях моладзі, служэнні ў розных кутках Беларусі ад Віцебска да Брэста, — гаворыцца ў паведамленні.
Першы уікенд GP (GrajPanu) адбудзецца 10-12 сакавіка ў памяшканні Жодзінскага касцёла Маці Божай Фацімскай. Запіс ажыццяўляецца з дапамогай Google формы >
Пачатак — 10 сакавіка 16:00, канец — 12 сакавіка 14:00. Кантакты: e-mail rybyproject@mail.ru, тэл. +375 33 637 57 14 (Віталій).
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!