XXIIІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк пройдзе сёлета 11-15 ліпеня.
“Людемъ посполитымъ к доброму научению” 1517 — 2017
Паломніцкі шлях малітвы і “добрага навучэння” з Віцебска да Полацка пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка да суботы.
Пілігрымка пачнецца ў аўторак, 11 ліпеня, Боскай Літургіяй у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску (вул. 2-я Войкава, № 6А, скрыжаванне з вул. Лявонава).
Праграма пілігрымкі:
І этап, аўторак 11 ліпеня: Віцебск — Заронава. Праслаўляем Імя Ісуса
ІІ этап, серада 12 ліпеня: Заронава — Шуміліна. Кланяемся Крыжу Госпада
ІІІ этап, чацвер 13 ліпеня: Шуміліна — Обаль. Узвялічваем Маці Госпада
IV этап, пятніца 14 ліпеня: Обаль — Гараны. Ушаноўваем апосталаў і сведкаў веры
V этап, субота 15 ліпеня: Гараны — Струнне – Полацк. Дзякуем Богу за Бацькоў у веры
У нядзелю, 16 ліпеня, у Полацку ля святыні св. Параскевы Полацкай, у прыватным сектары “Кароўнікі”, у 10.30 пачнецца святочная Боская Літургія (вул. Навасёлаў, 70, даезд ад вакзала аўтобусам № 8 — да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”).
Тэлефон для кантактаў:
а. Зміцер: +375 (29) 675 29 97 Velcom
у Мінску звяртацца па тэл: +375 (29) 88 99 550 — Андрэй
