Дзень святароў: віншуем і дзякуем!

Вялікі чацвер — гэта дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, калі больш за ўсё маем магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да біскупа Алега і ўсіх святароў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама іерархаў і святароў усёй нашай краіны.

Дзякуем Богу за вашыя сэрцы і рукі, праз якія ўдзяляеце вернікам святыя сакраманты. Вы з’яўляецеся сапраўднымі настаўнікамі, якія дапамагаюць шукаць правільную дарогу, і сябрамі, якія заўсёды маюць час, каб паразмаўляць і накіраваць. Дзякуем за тое, што маеце адвагу слухаць Хрыстовы голас штодзённа і крочыць за Ім.

Мы жадаем вам, каб заўсёды памяталі, нават калі сустракаюцца на шляху служэння цяжкасці, што вы з’яўляецеся інструментамі Езуса, праз якія Ён ахінае нас, вернікаў, сваёй бязмежнай любоўю.

Жадаем заўсёды заставацца вернымі Святарству Хрыста, а шлях гэтага служэння няхай будзе плённым і шчаслівым!

Будзьце знакамі надзеі і супакою для сучаснага свету!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»

для друку для друку