Для сустрэчы Тэзэ ў Львове пішуць Распяцце

Хрест-Тезе-1-700x466З 16 па 19 красавіка ва Украіне будзе праходзіць Пілігрымка даверу, калі ў Кіеве і Львове адбудуцца сустрэчы моладзі і братоў з супольнасці Тэзэ. Менавіта да гэтай падзеі Іканапісная школа Украінскага каталіцкага універсітэта «Радруж» піша Укрыжаванне, якое з’яўляецца афіцыйным сімвалам Тэзэ, паведамляе сайт установы.

Ідэя напісаць Распяцце паўстала сярод удзельнікаў школы, якія прымалі ўдзел у еўрапейскіх Паломніцтвах даверу, якія штогод арганізуюць браты Тэзэ ў розных еўрапейскіх гарадах.

«Гэта было жаданне тых людзей, якія перажылі гэтую малітву, — распавядае Мар’яна Балтаровіч. Яна — адна з тых, хто быў на апошняй навагодняй сустрэчы ў Празе, а цяпер працуе над абразом. — Мы хацелі, каб гэта Укрыжаванне было сапраўды напісана на дошцы, як сапраўдная ікона, а не налепленая рэпрадукцыя».

Хрест-Тезе-3-700x466

Сам памер крыжа — 140*115 см. Пішацца ён на чатырохсантыметровай ліпавай дошцы. Праца трывае ўжо тры тыдні. Усяго ўдзел у ёй прымаюць пяць чалавек. Як адзначаюць самі іканапісцы, гэта стварае адчуванне супольнасці, бо, як правіла, майстры абраз пішуць самі.

Сустрэча моладзі і братоў Тэзэ ў Львове адбудзецца ў нядзелю, 19 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у парафіі св. Яна Паўла II адбудзецца асвячэнне іконы Хрыста.

Пасля Пілігрымкі даверу Крыж застанецца ў парафіі св. Яна Паўла II, бо а. Грыгорый Драус, які з’яўляецца пробашчам душпастырскага аддзялення, вельмі часта праводзіць сумесныя малітвы Тэзэ. Таму зараз у іх будзе сваё напісанае Укрыжаванне, да якога моляцца падчас такіх сустрэч.

Хрест-Тезе-2-700x466 Хрест-Тезе-4-700x393 Хрест-Тезе-5-700x466 Хрест-Тезе-6-700x466 Хрест-Тезе-7-700x466 Хрест-Тезе-700x466Фота з сайта credo

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі