Дэлегацыя на чале з біскупам Яшэўскім прадставіць Беларусь на Дзясятай Cусветнай сустрэчы сем’яў у Рыме

Ікона Дзясятай Сусветнай сустрэчы сем’яў. Мастак Марко Іван Рупнік SI

Дзясятая Сусветная сустрэча сем’яў пройдзе ў Рыме з 22 па 26 чэрвеня. Тэма сустрэчы — «Любоў у сям’і: пакліканне і шлях да святасці».

Сёлетняя сустрэча, у адрозненне ад папярэдніх, пройдзе ў крыху іншым фармаце. У Рым для ўдзелу ў ёй збяруцца прадстаўнікі Канферэнцый Біскупаў з розных краін свету. У ліпеняі мінулага года была прадстаўлена ікона X Сусветнай сустрэчы сем’яў.

Ад Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на гэтую сустрэчу ў Рым скіруецца дэлегацыя з чатырох асоб на чале з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB.

Разам з іерархам у склад дэлегацыі ўваходзяць айцец Пётр Фраштэнга OCD, сакратар Рады па справах сям’і пры ККББ, а таксама сужэнцы Ян і Ліля Кобзікі.

Сустрэча распачнецца 22 чэрвеня фестывалем сем’яў, у якім возьме ўдзел Святы Айцец Папа Францішак. У наступныя дні дэлегаты будуць удзельнічаць у кангрэсе і слухаць даклады паводле складзенай праграмы.

Увечары 25 чэрвеня дэлегаты збяруцца на святой Імшы, цэлебрацыю якой узначаліць Папа Францішак.

А. Пётр Фраштэнга OCD, Catholic.by

для друку для друку