Брат капуцын Аляксандр Астраушка атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Італіі

1 ліпеня 2018 года ў італьянскім горадзе Бары ў базыліцы святой Фары падчас святой Імшы, якую узначальваў арцыбіскуп Юзаф Какучы, мітрапаліт Барска-Бітонцкі, дыяканскае пасвячэнне прыняў брат Аляксандр Астраушка, ураджэнец Маладзечна, брат Ордэна меншых братоў капуцынаў беларускай кустодыі.

Дадзенай падзеі папярэднічала фармацыя ў Ордэне капуцынаў, вывучанне філасофіі ў Люблінскім універсітэце, трохгадовае вывучанне багаслоўя ва ўніверсітэце Апуліі ў Бары.

Пасля паспяховага залічэння неабходнага аб’ёму ведаў і атрымання ступені бакалаўра брат Аляксандр стаў дыяканам, рыхтуючыся да прыняцця святарства. Яго далейшае служэнне будзе праходзіць на Беларусі.

Разам з братам Аляксандрам дыяканскае пасвячэнне прынялі два браты з паўднёвай Італіі і брат з Албаніі. Сярод удзельнікаў урачыстасці між іншымі былі капуцыны з Беларусі на чале з кусташам братам Алегам Шэндам OFMCap і роднымі брата Аляксандра.

kapucyny.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі